Францыя. Ле Пэн не жадае чырванець

Сапраўдны бум нараджэння новых праварадыкальных партый назіраецца ў Францыі. Толькі з пачатку года на сцэне з’явілася чатыры новых партыі — Новая народная правая партыя, Новая рэспубліканская правая партыя, партыя “Роўнасць і адказнасць, Партыя Францыі. Нягледзячы на такую арганізацыйную актыўнасць на правым флангу, мясцовыя антыфашысты засталіся да гэтага дастаткова абыякавымі. Прычына ў тым, што ўсе новыя партыі стварылі былыя сябры партыі “Нацыянальны Фронт, якія пасварыліся з кіраўніцтвам і пакінулі яе шэрагі.

Сапраўдны бум нараджэння новых праварадыкальных партый назіраецца ў Францыі. Толькі з пачатку года на сцэне з’явілася чатыры новых партыі — Новая народная правая партыя, Новая рэспубліканская правая партыя, партыя “Роўнасць і адказнасць, Партыя Францыі. Нягледзячы на такую арганізацыйную актыўнасць на правым флангу, мясцовыя антыфашысты засталіся да гэтага дастаткова абыякавымі. Прычына ў тым, што ўсе новыя партыі стварылі былыя сябры партыі “Нацыянальны Фронт, якія пасварыліся з кіраўніцтвам і пакінулі яе шэрагі. Нагадаем, што “Нацыянальным Фронтам кіруе 81-гадовы Жан-Мары Ле Пэн. Прычына партыйных сварак не толькі ў тым, што Ле Пэн збіраецца зрабіць наступным фюрэрам сваю дачку Марыну. Папросту партыя перажывае крызіс жанру. Раней “Нацыянальны Фронт рабіў стаўку на антыкамуністычныя і антыэмігранцкія лозунгі. Антыкамунізм цяпер не актуальны, а з нелегальнай эміграцыяй актыўна змагаецца адміністрацыя Сарказі. Крытыкі Ле Пэна ў партыі заклікаюць свайго правадыра ўзяць на ўзбраенне антыкапіталістычныя прыбамбасы, як гэта робіць нямецкая Нацыянал-дэмакратычная партыя. Аднак дзядуля Ле Пэн, які ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў барацьбе з камуністамі, прынцыпова не хоча чырванець. Ён прапанаваў іншы ход: “Нацыянальны Фронт патрабуе вярнуць у крымінальны кодэкс такую меру, як смяротнае пакаранне, адмененую ў Францыі ў 1981 годзе.


Па матэрыялах “Liberation (Францыя)

Каментаваць