Францыя. Левыя тэрарысты выратавалі свет ад атамнага жаху

Левая грамадскасць Германіі пачала кампанію ў абарону двух баевікоў нямецкай левай радыкальнай групоўкі Рэвалюцыйныя ячэйкі (RZ), якія хаваліся ў Францыі. На днях парыжскі суд вырашыў выдаць абодвух — жанчыну і мужчыну, якім ужо пад 70 гадоў, — нямецкай паліцыі. Абаронцы тэрарыстаў кажуць, што іх нельга караць, паколькі… яны выратавалі свет ад атамнай вайны.

RZ узніклі ў другой палове 70-х, калі ўвесь свет шакавалі падзеі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе паліцыя адкрыла агонь па мірных дэманстрантах і забіла 176 чалавек, Радыкальныя левыя ў Германіі вырашылі ў адказ падкладаць бомбы пад офісы нямецкіх кампаній і фірм, які супрацоўнічалі з урадам Паўднёвай Афрыкі. У тым ліку яны актыўна падпальвалі склады і прадстаўніцтвы кампаній, якія дапамагалі рэжыму Прэторыі зрабіць сваю ўласную атамную бомбу. Расісты сапраўды марылі пра сваю ядзерную зброю, якая магла б стаць моцным аргументам у барацьбе супраць краін-суседзяў, што падтрымлівалі рух чарнаскурых у Паўднёвай Афрыцы. Аднак у выніку стварыць бомбу не паспелі. Адным словам, свету моцна пашанцавала, і левыя выданні кажуць, што ў гэтым ёсць істотны ўнёсак баявікоў RZ.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць