Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Францыя. Мусульман прымусяць насіць зялёныя зоркі

Абдарахман Даман, ісламскі актывіст з Парыжу, прыдумаў незвычайную форму пратэсту супраць намеру адміністрацыі Сарказі пачаць дэбаты наконт свецкасці. Лідары ісламскай грамады баяцца, што дэбаты стануць працягам кампаніі супраць мусульман, якія складаюць галоўную частку эмігрантаў. Як вядома, раней Сарказі забараніў паранджу і спрасціў правілы высылкі эмігрантаў. Абдарахман вырашыў не дапусціць новай хвалі ксенафобіі за кошт раздачы ў прыгарадах Парыжу зялёных зорак. Ён заклікае мусульман насіць тыя зоркі на адзенні ў публічных месцах. Канатацыя відавочная.

Абдарахман Даман, ісламскі актывіст з Парыжу, прыдумаў незвычайную форму пратэсту супраць намеру адміністрацыі Сарказі пачаць дэбаты наконт свецкасці. Лідары ісламскай грамады баяцца, што дэбаты стануць працягам кампаніі супраць мусульман, якія складаюць галоўную частку эмігрантаў. Як вядома, раней Сарказі забараніў паранджу і спрасціў правілы высылкі эмігрантаў. Абдарахман вырашыў не дапусціць новай хвалі ксенафобіі за кошт раздачы ў прыгарадах Парыжу зялёных зорак. Ён заклікае мусульман насіць тыя зоркі на адзенні ў публічных месцах. Канатацыя відавочная. Падчас вайны ўсе яўрэі мусілі насіць жоўтыя зоркі. Актывіст плануе, што акцыя будзе буйная. Інакш бы ён не замовіў аж 600 тысяч зялёных зорак.

Па матэрыялах “20 minute (Францыя)

Каментаваць