Францыя. Падручнік для будучых прэзідэнтаў

Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак, калі выступаў на адным з каналаў радыё, нечакана прызнаўся, што яго самая любімая кніга — «Прыгоды слаўнага жаўнера Швейка» Яраслава Гашэка. Навіна выклікала радасць і гора. Чэхі ганарацца, што кніга іхняга земляка стала настольнай для вядомага палітыка. Між тым, французскае грамадства палічыла заяву Шырака антыпатрыятычнай. Няўжо Гашэк пісаў лепш за Гюго, Пруста і Флабэра? — задае пытанне інтэлігенцыя. Журналісты спрабуюць знайсці, што агульнага ў чэшскага салдата і французскага рэспубліканца.

Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак, калі выступаў на адным з каналаў радыё, нечакана прызнаўся, што яго самая любімая кніга — «Прыгоды слаўнага жаўнера Швейка» Яраслава Гашэка. Навіна выклікала радасць і гора. Чэхі ганарацца, што кніга іхняга земляка стала настольнай для вядомага палітыка. Між тым, французскае грамадства палічыла заяву Шырака антыпатрыятычнай. Няўжо Гашэк пісаў лепш за Гюго, Пруста і Флабэра? — задае пытанне інтэлігенцыя. Журналісты спрабуюць знайсці, што агульнага ў чэшскага салдата і французскага рэспубліканца. Крытыкі сцвярджаюць, што Шырака і Швейка відавочна аб’ядноўвае любоў да піва. Вядома, што Шырак з’яўляецца заўзятым фанатам піўной маркі «Corona». Акрамя таго, як і Швейк, Шырак у юнацтве выпадкова быў прызнаны шпіёнам і ледзь не патрапіў за краты. Чэшская прэса, між тым, піша, што «Прыгоды слаўнага жаўнера Швейка» — гэта цудоўная энцыклапедыя чалавечых характараў, іх паводзін і амбіцый. Як сцвярджае чэшскае літаратурнае выданне «Respect», веданне твору Гашэка відавочна дапамагло маладому Шыраку зразумець, што абяцаць людзям. Гэта ў выніку і зрабіла яго прэзідэнтам.

Па матэрыялах «Respect» (Чэхія)

Каментаваць