Францыя. Паляўнічыя і рыбаловы за Сарказі

Філіп дэ Вілье, старшыня французскай партыі «Паляванне, рыбалка, прырода, традыцыі» (CPNT) заявіў, што паляўнічыя і рыбаловы могуць уступіць у склад Саюза за народны рух (UMP) — партыі прэзідэнта Нікаля Сарказі. Такая ініцыятыва пакуль не выклікала пратэстаў сярод шараговых партыйцаў, хаця звычайна CPNT намагаецца трымаць дыстанцыю як ад левых, так і ад правых, да лагеру якіх належыць UMP. Як кажуць самі функцыянеры, такі крок абсалютна лагічны з пункту гледжання тэндэнцый на французскай палітычнай сцэне.

Філіп дэ Вілье, старшыня французскай партыі «Паляванне, рыбалка, прырода, традыцыі» (CPNT) заявіў, што паляўнічыя і рыбаловы могуць уступіць у склад Саюза за народны рух (UMP) — партыі прэзідэнта Нікаля Сарказі. Такая ініцыятыва пакуль не выклікала пратэстаў сярод шараговых партыйцаў, хаця звычайна CPNT намагаецца трымаць дыстанцыю як ад левых, так і ад правых, да лагеру якіх належыць UMP. Як кажуць самі функцыянеры, такі крок абсалютна лагічны з пункту гледжання тэндэнцый на французскай палітычнай сцэне. Грамадства не хоча галасаваць за палітыкаў, якія займаюцца асобнымі пытаннямі і не маюць глабальнага погляду. Напрыклад, у 1998 годзе CPNT меў каля 30 мясцовых дэпутатаў, зараз — ніводнага. У такой сітуацыі паляўнічыя і рыбаловы былі вымушаныя выбіраць паміж сацыялістамі і галістамі. Выбар быў зроблены на карысць галістаў. Праўда, без бонуса за такі крок CPNT наўрад ці застанецца. Нікаля Сарказі ўжо паабяцаў стварыць міністэрства прыроды (не блытаць з міністэрствам экалогіі). Цалкам магчыма, што ў выніку ўваходу CPNT у партыю Сарказі гэта міністэрства ўзначаліць які-небудзь былы паляўнічы ці рыбалоў.

Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)

Каментаваць