Францыя. Паранджа круцей за секс, наркотыкі і рок-н-рол

Сенсацыйныя статыстычныя матэрыялы апублікаваў французскі штодзённік “Le Monde. Са спасылкай на матэрыялы двух сацыялагічных агенцтваў газета сцвярджае, што праблема нашэння мусульманкамі паранджы абсалютна не актуальная. Нагадаем, што ў мінулым месяцы прэзідэнт Сарказі асабіста паабяцаў увесці крымінальную адказнасць для жанчын, якія з’яўляюцца на публіцы з закрытымі тварам. Свой паход супраць гэтага прадмету гардэробу Сарказі назваў барацьбою за рэспубліканскія ідэі.

Сенсацыйныя статыстычныя матэрыялы апублікаваў французскі штодзённік “Le Monde. Са спасылкай на матэрыялы двух сацыялагічных агенцтваў газета сцвярджае, што праблема нашэння мусульманкамі паранджы абсалютна не актуальная. Нагадаем, што ў мінулым месяцы прэзідэнт Сарказі асабіста паабяцаў увесці крымінальную адказнасць для жанчын, якія з’яўляюцца на публіцы з закрытымі тварам. Свой паход супраць гэтага прадмету гардэробу Сарказі назваў барацьбою за рэспубліканскія ідэі. Між тым, калі верыць статыстыцы, з пяці мільёнаў жанчын мусульманскага веравызнання, якія жывуць у Францыі, толькі 367 асобаў носяць паранджу. Увогуле, сацыёлагі малююць абсалютна невядомы грамадству партрэт жанчыны, якая зрабіла выбар на карысць нашэння паранжы. Як правіла, гэта дзяўчаты маладзей за 30 год. Нашэнне паранджы для іх — спосаб пратэсту, палітычная маніфестацыя супраць ісламафобіі ў Францыі. Іншымі словамі, гэта нагадвае нейкі моладзевы пратэст, з той толькі розніцай, што калі маладыя французы носяць доўгія валасы, маладыя мусульманкі апранаюць паранджу. Аднак самае цікавае ў тым, што нашэнне паранджы часта выклікае скандалы ў мусульманскіх сем’ях. Бацькі выступаюць супраць таго, каб іх дачка шакавала суседзяў сваім экзатычным выглядам.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

Каментаваць