Францыя. Правыя радыкалы ствараюць свой прафсаюз

Партыя Нацыянальны фронт (FN), лідарам якой нядаўна стала Марына Ле Пэн, заявіла пра пачатак стварэння свайго прафсаюзнага цэнтра; працоўная назва сіндыкату: Нацыянальны гурток абароны працоўных — сяброў прафсаюзаў (CNDTS). Як выходзіць са складанай назвы, канцэпцыя новага прафсаюзу не столькі ў тым, каб змагацца за класавыя правы, колькі ў тым, каб сеяць недавер да кіраўніцтва ў буйных прафсаюзах. Дарэчы, праблема карупцыі і коснасці прафсаюзаў сапраўды існуе.

Партыя Нацыянальны фронт (FN), лідарам якой нядаўна стала Марына Ле Пэн, заявіла пра пачатак стварэння свайго прафсаюзнага цэнтра; працоўная назва сіндыкату: Нацыянальны гурток абароны працоўных — сяброў прафсаюзаў (CNDTS). Як выходзіць са складанай назвы, канцэпцыя новага прафсаюзу не столькі ў тым, каб змагацца за класавыя правы, колькі ў тым, каб сеяць недавер да кіраўніцтва ў буйных прафсаюзах. Дарэчы, праблема карупцыі і коснасці прафсаюзаў сапраўды існуе. Стварэнне CNDTS значыць новую фазу вайны паміж FN і прафсаюзнымі цэнтрамі, якія традыцыйна лічаць сябе прыналежнымі да левага флангу. Напярэдадні прафсаюзы CGT і FO выключылі са сваіх шэрагаў актывістаў, якія збіраюцца ісці ў мясцовыя парламенты ад FN. Пакуль цяжка прагназаваць, якія наступствы будзе мець ініцыятыва Марыны Ле Пэн. Так ці інакш, яна адлюстроўвае тое, што FN усур’ёз спрабуе згуляць на сацыяльных праблемах. Варта таксама згадаць, што FN і раней спрабаваў пранікнуць у рабочы асяродак, аднак без поспехаў.

Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)

Каментаваць