Францыя. Рабесп’ер трапіў у чорны спіс

Парыжскі савет прыняў даволі сімвалічнае рашэнне: невялікай большасцю галасоў ён выступіў супраць таго, каб адна з вуліц Парыжа насіла імя Максімільяна Рабесп’ера. Рабесп’ер — адзін з герояў Вялікай французскай рэвалюцыі, аднак адначасова ён быў ініцыятарам рэпрэсій супраць яе праціўнікаў. Рэпрэсіі, праўда, дастаткова сціплыя ў параўнанні з тэрорам Сталіна або Мао (Рабесп’ер адправіў на гільяціну прыкладна тры тысячы чалавек), аднак на тыя часы гэта была грандыёзная лічба. Так ці інакш, для гісторыкаў рашэнне савета стала вельмі важным.

Парыжскі савет прыняў даволі сімвалічнае рашэнне: невялікай большасцю галасоў ён выступіў супраць таго, каб адна з вуліц Парыжа насіла імя Максімільяна Рабесп’ера. Рабесп’ер — адзін з герояў Вялікай французскай рэвалюцыі, аднак адначасова ён быў ініцыятарам рэпрэсій супраць яе праціўнікаў. Рэпрэсіі, праўда, дастаткова сціплыя ў параўнанні з тэрорам Сталіна або Мао (Рабесп’ер адправіў на гільяціну прыкладна тры тысячы чалавек), аднак на тыя часы гэта была грандыёзная лічба. Так ці інакш, для гісторыкаў рашэнне савета стала вельмі важным. Фактычна, яно — спроба дасягнення еўрапейскага адзінства па пытанню пераследу грамадзян з боку дзяржавы па палітычных матывах. Іншымі словамі, нават тэрор у імя правоў чалавека цяпер трактуецца як злачынства. Гэта, дарэчы, прызнаюць нават левыя, якія маюць большасць у парыжскім заканадаўчым органе.

Па матэрыялах «Figaro» (Францыя)

Каментаваць