Францыя. Раскол экалагістаў

Сенсацыйны поспех Зялёных у Германіі, чый прадстаўнік упершыню ў гісторыі стаў прэм’ерам рэгіянальнага ўраду, выклікаў па ўсёй Еўропе вялікую моду на гэты палітычны накірунак. Адначасова абвастрылася барацьба сярод эколагаў за лідарства. Так, у Францыі пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2012 годзе заявіў Нікаля Уло, вядомы тэлевядучы, пісьменнік. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што Нікаля — сябра партыі “Зялёныя — Еўрапейская экалогія (EELV). А партыя раней пастанавіла, што прозвішча яе кандыдата будзе названае толькі ўлетку.

Сенсацыйны поспех Зялёных у Германіі, чый прадстаўнік упершыню ў гісторыі стаў прэм’ерам рэгіянальнага ўраду, выклікаў па ўсёй Еўропе вялікую моду на гэты палітычны накірунак. Адначасова абвастрылася барацьба сярод эколагаў за лідарства. Так, у Францыі пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2012 годзе заявіў Нікаля Уло, вядомы тэлевядучы, пісьменнік. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што Нікаля — сябра партыі “Зялёныя — Еўрапейская экалогія (EELV). А партыя раней пастанавіла, што прозвішча яе кандыдата будзе названае толькі ўлетку. Плануецца правесці ўнутрыпартыйныя выбары кандыдата, так званыя праймерыс. Аднак Уло вырашыў не чакаць. Ён кажа, што ўжо прайшоў праймерыс, якія яму арганізавала экалогія. Гаворка, відавочна пра яго доўгі стаж барацьбы за прыроду. Сярод сяброў EELV заява Уло выклікала шок. Кіраўніцтва просіць калегу адумацца і прыняць удзел у партыйных праймерыс.

Па матэрыялах “Liberation (Францыя)

Каментаваць