Францыя. Рэвалюцыям прыдумалі назвы

У той час, як на берагах Ніла ідзе супрацьстаянне прыхільнікаў і праціўнікаў Хосні Мубарака, у французскай прэсе і на інтэрнэт-форумах разгарнулася палеміка наконт таго, як назваць падзеі ў Егіпце. У выніку апытання вырашана называць іх «папіруснай рэвалюцыяй». Аднак справа гэтым не абмежавалася. Французам вельмі спадабалася прыдумваць рэвалюцыям назвы. Такім чынам, калі раптам рэвалюцыя адбудзецца ў Францыі, яе назавуць «рэвалюцыя сыру», у Бельгіі — «піўная рэвалюцыя».

У той час, як на берагах Ніла ідзе супрацьстаянне прыхільнікаў і праціўнікаў Хосні Мубарака, у французскай прэсе і на інтэрнэт-форумах разгарнулася палеміка наконт таго, як назваць падзеі ў Егіпце. У выніку апытання вырашана называць іх «папіруснай рэвалюцыяй». Аднак справа гэтым не абмежавалася. Французам вельмі спадабалася прыдумваць рэвалюцыям назвы. Такім чынам, калі раптам рэвалюцыя адбудзецца ў Францыі, яе назавуць «рэвалюцыя сыру», у Бельгіі — «піўная рэвалюцыя». Дарэчы, на думку палітолагаў, у Бельгіі сапраўды ў бліжэйшы час могуць пачацца цікавыя працэсы з-за ўрадавага крызісу. Гэта засведчыла 50-тысячная дэманстрацыя напрыканцы снежня.

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць