Францыя. Сарказі — маршал Петэн сёння

Бэнджамін Лансар, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Саюз за народны рух» (UMP), лідэрам якой з’яўляецца прэзідэнт Нікаля Сарказі, быў вымушаны напісаць заяву пра сваю адстаўку. Прычынай стала неасцярожная заява ў блогу: абараняючы пенсійную рэформу, супраць якой выступае вядучы студэнцкі прафсаюз, Бэнджамін параўнаў цяперашнюю сітуацыю з 1940-м годам, калі ў Францыі паўстаў прагітлераўскі рэжым Вішы.

Бэнджамін Лансар, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Саюз за народны рух» (UMP), лідэрам якой з’яўляецца прэзідэнт Нікаля Сарказі, быў вымушаны напісаць заяву пра сваю адстаўку. Прычынай стала неасцярожная заява ў блогу: абараняючы пенсійную рэформу, супраць якой выступае вядучы студэнцкі прафсаюз, Бэнджамін параўнаў цяперашнюю сітуацыю з 1940-м годам, калі ў Францыі паўстаў прагітлераўскі рэжым Вішы. Калі верыць Лансару, Сарказі робіць сёння нешта падобнае, што стварыў у 1940-м маршал Петэн — выцягнуў краіну з крызіснай сітуацыі нягледзячы на тое, што маладыя французы патрабавалі працягу супраціву фашыстам. Нататкі Бэнджаміна адразу заўважылі яго ідэйныя ворагі з лагеру маладых сацыялістаў і Зялёных. Яны абвінавацілі лідэра маладых правых у тым, што ён спрабуе апраўдаць Гітлера і акупацыю. Давялося Лансару пісаць заяву пра сыход па асабістым жаданні.

Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)

Каментаваць