Францыя. Сарказі паплаціўся за тое, што не любіць класіку

Цікавую падставу для атакі на Нікаля Сарказі, ліберальнага прэзідэнта Францыі, знайшлі ягоныя апаненты. Яны крытыкуюць яго за тое, што той не любіць пісьменніцу XVII стагоддзя. Мова пра графіню Мары Мадлен дэ Лафает, фрэйліну Ганны Аўстрыйскай, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці літаратурных салонаў і нават напісала чатыры раманы. У гісторыі літаратуры застаўся, праўда, толькі адзін з іх — «Прынцэса Клеўская», псіхалагічная проза пра няўдалае каханне аднаго герцага да прынцэсы. Твор дэ Лафает павінен ведаць кожны кандыдат на пасаду французскага чыноўніка (такія ўмовы).

Цікавую падставу для атакі на Нікаля Сарказі, ліберальнага прэзідэнта Францыі, знайшлі ягоныя апаненты. Яны крытыкуюць яго за тое, што той не любіць пісьменніцу XVII стагоддзя. Мова пра графіню Мары Мадлен дэ Лафает, фрэйліну Ганны Аўстрыйскай, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці літаратурных салонаў і нават напісала чатыры раманы. У гісторыі літаратуры застаўся, праўда, толькі адзін з іх — «Прынцэса Клеўская», псіхалагічная проза пра няўдалае каханне аднаго герцага да прынцэсы. Твор дэ Лафает павінен ведаць кожны кандыдат на пасаду французскага чыноўніка (такія ўмовы). Сарказі тэст прайшоў, аднак тры гады таму неяк прызнаўся, што не любіць «Прынцэсу Клеўскую». У кантэксце праектаў Сарказі пачаць рэформу сістэмы адукацыі, каб зрабіць стаўку на прыкладныя навукі, тую заяву на днях згадала брытанская газета «Guardian». Французы — прыхільнікі захавання гуманітарных факультэтаў, учапіліся за гэта. Цяпер на вуліцах Францыі можна пабачыць шмат людзей са значкамі «Мне падабаецца «Прынцэса Клеўская». Адно з выданняў, скарыстаўшыся момантам, тэрмінова выдала кнігу дэ Лафает накладам 2000 экземпляраў, які быў прададзены за два дні.

Па матэрыялах «Тиждень» (Украіна)

Каментаваць