Францыя. Сарказі прыдумаў афрафранцузаў

Шматлікія грамадскія арганізацыі выступілі супраць праекту прэзідэнта Сарказі і яго ўраду ўключыць у статыстычныя звесткі інфармацыю пра этнічнае паходжанне грамадзян. Іншымі словамі, запаўняючы якую-небудзь анкету, напрыклад, для атрымання працы, трэба будзе пазначыць: “араб, “француз або іншы тунгус. “Гэта змова супраць ідэі рэспублікі, якая сцвярджае, што ўсе грамадзяне роўныя, — лічаць апаненты праекту.

Шматлікія грамадскія арганізацыі выступілі супраць праекту прэзідэнта Сарказі і яго ўраду ўключыць у статыстычныя звесткі інфармацыю пра этнічнае паходжанне грамадзян. Іншымі словамі, запаўняючы якую-небудзь анкету, напрыклад, для атрымання працы, трэба будзе пазначыць: “араб, “француз або іншы тунгус. “Гэта змова супраць ідэі рэспублікі, якая сцвярджае, што ўсе грамадзяне роўныя, — лічаць апаненты праекту. У сваю чаргу ўлады спасылаюцца на той факт, што ініцыятарам закону стаў француз арабскага паходжання Язід Сабег — дарадца прэзідэнта па справах роўнасці. На думку Сабега, такая палітыка дазволіць стварыць квоту для прадстаўнікоў кожнага этнасу ў адміністратыўных структурах і такім чынам інкарпараваць этнічныя камуны ў грамадскае жыццё. Прыклад: рэформа прэзідэнта ЗША Лінда Джонсана, які ў 1965 годзе ўвёў падобную квоту для чарнаскурых. У шмат чым гэта практыка паменшыла экстрэмісцкія настроі сярод чарнаскурай камуны (Рух Чорных пантэр), а зараз чарнаскурая эліта (Барак Абама) працягвае справу Джорджа Вашынгтона.


Па матэрыялах "Le Monde" (Францыя)

 

Каментаваць