Францыя. Шлюб дапаможа адрадзіць французскую манархію

Вяселле Кейт і Уільма выклікала цікавую рэакцыю па той бок Ла-Маншу. Інтарэс да мерапрыемства перарос у інтарэс да мадэлі манархіі і, адпаведна, спрыяў росту інтарэсу да ідэі рэстаўрацыі каралеўскай улады ў Францыі. Мясцовыя манархісты ахвотна выкарыстоўваюць гэтую атмасферу ў мэтах прапаганды. Яны звяртаюць увагу на тое, якую вялікую ролю інстытут манархіі гуляе ў механізме стварэння калектыўнай ідэнтыфікацыі брытанцаў. Нагадаем, што зараз Францыя сутыкнулася з феноменам, калі французскія грамадзяне, асаблівага мусульмане, не лічаць сябе французамі.

Вяселле Кейт і Уільма выклікала цікавую рэакцыю па той бок Ла-Маншу. Інтарэс да мерапрыемства перарос у інтарэс да мадэлі манархіі і, адпаведна, спрыяў росту інтарэсу да ідэі рэстаўрацыі каралеўскай улады ў Францыі. Мясцовыя манархісты ахвотна выкарыстоўваюць гэтую атмасферу ў мэтах прапаганды. Яны звяртаюць увагу на тое, якую вялікую ролю інстытут манархіі гуляе ў механізме стварэння калектыўнай ідэнтыфікацыі брытанцаў. Нагадаем, што зараз Францыя сутыкнулася з феноменам, калі французскія грамадзяне, асаблівага мусульмане, не лічаць сябе французамі. Якім чынам інтарэс да манархіі можа перарасці ў канкрэтныя крокі па вяртанню караля, застаецца загадкай. Акрамя таго, манархісцкая супольнасць Францыі расколатая на прыхільнікаў Бурбонаў і Напалеонаў.

Па матэрыялах “Le Figaro (Францыя)

Каментаваць