Францыя. Шукаюць альтэрнатыву Марыне Ле Пэн

13 верасня тры ўльтраправыя рухі — Партыя Францыі, Нацыянальны рэспубліканскі рух (Mouvement National Rеpublicain) і Новая народная правая партыя, кіраўнікамі якіх ёсць былыя сябры Народнага фронту, — утвораць адзіны блок і высунуць кандыдата на наступныя прэзідэнцкія выбары. Меркаваны кандыдат трох рухаў — Карл Лан, былы генсек Нацыянальнага фронту, які заснаваў Партыю Францыі пасля сваркі з Жан-Мары Ле Пэнам.

13 верасня тры ўльтраправыя рухі — Партыя Францыі, Нацыянальны рэспубліканскі рух (Mouvement National Rеpublicain) і Новая народная правая партыя, кіраўнікамі якіх ёсць былыя сябры Народнага фронту, — утвораць адзіны блок і высунуць кандыдата на наступныя прэзідэнцкія выбары. Меркаваны кандыдат трох рухаў — Карл Лан, былы генсек Нацыянальнага фронту, які заснаваў Партыю Францыі пасля сваркі з Жан-Мары Ле Пэнам. “Мы правядзём кампанію, заснаваную на нацыянальнай правай ідэалогіі, а не на дзяржаўнай і свецкай дэмагогіі, як гэта робіць Марына Ле Пэн, — заявіў Карл Лан. Нагадаем, што Марына Ле Пэн намагаецца трансфармаваць Нацыянальны фронт у адэкватную ў вачах сярэдняга класа партыю. На думку правых, гэта здрада. “Мы захопім гістарычную электаральную прастору Нацыянальнага фронту, увасабленнем якога быў Жан-Мары Ле Пэн, а не яго дачка Марына, — сказаў Карл Лан. Тое, што шанцы ў гэтай кампаніі мізэрныя, відавочна. Таксама як і тое, што яны сваімі дзеяннямі дапамогуць Нікаля Сарказі адцягнуць галасы ў Марыны Ле Пэн.

Па матэрыялах французскай прэсы

Каментаваць