Францыя. Сталін перамог Троцкага

Менавіта так у гістарычнай рэтраспектыве можна ахарактарызаваць працэс, які адбываецца ў самай буйной трацкісцкай арганізацыі Францыі — «Новай антыкапіталістычнай партыі» (NPA). Каля 500 яе сяброў (усяго ў NPA каля трох тысяч чалавек) вырашылі пакінуць партыю, каб далучыцца да Фронту левых — структуры, створанай пад дахам Кампартыі (PCF). Больш таго, лідар раскольнікаў — П’ер-Франсуа Грон, другі чалавек у NPA. Нарэшце, гэта ўжо трэці масавы пераход трацкістаў у камуністы за апошнія пару гадоў.

Менавіта так у гістарычнай рэтраспектыве можна ахарактарызаваць працэс, які адбываецца ў самай буйной трацкісцкай арганізацыі Францыі — «Новай антыкапіталістычнай партыі» (NPA). Каля 500 яе сяброў (усяго ў NPA каля трох тысяч чалавек) вырашылі пакінуць партыю, каб далучыцца да Фронту левых — структуры, створанай пад дахам Кампартыі (PCF). Больш таго, лідар раскольнікаў — П’ер-Франсуа Грон, другі чалавек у NPA. Нарэшце, гэта ўжо трэці масавы пераход трацкістаў у камуністы за апошнія пару гадоў. Прычыны гэтага відавочныя — NPA не мае асаблівых перспектыў, у той час як Фронт левых, якім кіруе харызматычны нядаўні кандыдат у прэзідэнты Меленшон, стаў галоўным полюсам левай апазіцыі. Ускосна на перазагрузку левага флангу паўплываў поспех левага блока «Syriza» ў Грэцыі, які па выніках апошніх выбараў стаў другой партыяй у краіне. Шмат хто сярод французскіх левых марыць пра тое, што грэчаскі прыклад можна імпартаваць у Францыю. Што тычыцца трацкістаў, то ім зноў пагражае сыход у маргінальнае асяроддзе, з якога яны быццам вырваліся ў 1990-я гады, калі PCF знаходзілася ў крызісе.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць