Францыя. Свабода! Роўнасць! Адзінота!

Грамадскія арганізацыі Францыі пачалі незвычайную кампанію супраць адзіноты. Аказваецца, з пачаткам летніх вакацый у французскім соцыуме назіраецца рост дэпрэсій, выкліканых слабай камунікацыяй паміж людзьмі. На глебе адзіноты людзі часам робяць самыя дурныя рэчы, кшталту самазабойстваў. Увогуле, адпаведна даследаванням, ад гэтай хваробы пакутуюць 9 працэнтаў французаў, старэйшых за 18 гадоў. Самае цікавае, што тут слаба дапамагаюць рознага кшталту сацыяльныя сеткі. Маладыя французы, для якіх інтэрнэт-частка жыцця, таксама ахвяры з’явы.

Грамадскія арганізацыі Францыі пачалі незвычайную кампанію супраць адзіноты. Аказваецца, з пачаткам летніх вакацый у французскім соцыуме назіраецца рост дэпрэсій, выкліканых слабай камунікацыяй паміж людзьмі. На глебе адзіноты людзі часам робяць самыя дурныя рэчы, кшталту самазабойстваў. Увогуле, адпаведна даследаванням, ад гэтай хваробы пакутуюць 9 працэнтаў французаў, старэйшых за 18 гадоў. Самае цікавае, што тут слаба дапамагаюць рознага кшталту сацыяльныя сеткі. Маладыя французы, для якіх інтэрнэт-частка жыцця, таксама ахвяры з’явы. 52 працэнта людзей ва ўзросце 18–24 год маюць праблемы на глебе сацыяльнай ізаляцыі. Праблема настолькі цяжкая, што кампанію супраць адзіноты сімвалічна ўзначаліў прэм’ер міністр Франсуа Філон.

Па матэрыялах французскай прэсы

Каментаваць