Францыя. Святкуем 8-га сакавіка без мадэмуазелей

Напярэдадні 8-га сакавіка феміністкі Францыі святкуюць перамогу: улады прынялі рашэнне выключыць з афіцыйнай мовы "абразлівае" слова "мадэмуазель". Традыцыйна ў Францыі так звярталіся да незамужніх дзяўчын. Аднак сучасныя францужанкі лічаць, што зварот, якое паказвае на сямейны статус, — гэта знявага жанчын, уварванне ў іх асабістае жыццё і дыскрымінацыя, бо мужчын незалежна ад іх узросту і сямейнага становішча завуць толькі "месье". З гэтага часу ва ўсіх дзяржаўных дакументах Францыі ўсіх жанчын будуць называць аднолькава — "мадам".

Напярэдадні 8-га сакавіка феміністкі Францыі святкуюць перамогу: улады прынялі рашэнне выключыць з афіцыйнай мовы "абразлівае" слова "мадэмуазель". Традыцыйна ў Францыі так звярталіся да незамужніх дзяўчын. Аднак сучасныя францужанкі лічаць, што зварот, якое паказвае на сямейны статус, — гэта знявага жанчын, уварванне ў іх асабістае жыццё і дыскрымінацыя, бо мужчын незалежна ад іх узросту і сямейнага становішча завуць толькі "месье". З гэтага часу ва ўсіх дзяржаўных дакументах Францыі ўсіх жанчын будуць называць аднолькава — "мадам". Барацьбу са словам актывісткі руху за роўнасць палоў пачалі ў верасні мінулага года. Спачатку да разгорнутай імі кампаніі ставіліся як да кур'ёзу. Пералом наступіў у лістападзе 2011 года, калі ініцыятыву феміністак падтрымала міністр сацыяльнай салідарнасці Францыі. Тым часам у Брытаніі і ЗША зварот "міс", якое з'яўляецца англійскім аналагам слова "мадэмуазель", усё яшчэ ўжываецца, у той час як у Партугаліі, Даніі і Германіі адпаведныя словы кшталту “фройлян ужо выведзены са звароту, а ў канадскай франкамоўнай правінцыі Квебек зварот "мадэмуазель" расцэньваецца як абраза.

Па матэрыялах расійскай прэсы

 

Каментаваць