Францыя. У вялікім бізнесе ўводзіцца квота для жанчын

Нацыянальны сход Францыі зацвердзіў новы парадак фармавання кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў. Адпаведна яму, сярод савету кіраўніцтва павінны быць жанчыны. Усяго закон тычыцца прыкладна 500 прадпрыемстваў. Напрацягу трох гадоў 20 працэнтаў у кіруючых саветах будуць складаць жанчыны. Праз 6 гадоў іх адсотак у адміністрацыі мусіць складаць ужо 40 працэнтаў. Тыя бізнес-структуры, якія будуць ігнараваць новы закон, рызыкуюць сутыкнуцца з санкцыямі. Дарэчы, сёння жанчыны засядаюць у савеце дырэктараў 40 фірм, аднак іх там не больш за 10 працэнтаў.

Нацыянальны сход Францыі зацвердзіў новы парадак фармавання кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў. Адпаведна яму, сярод савету кіраўніцтва павінны быць жанчыны. Усяго закон тычыцца прыкладна 500 прадпрыемстваў. Напрацягу трох гадоў 20 працэнтаў у кіруючых саветах будуць складаць жанчыны. Праз 6 гадоў іх адсотак у адміністрацыі мусіць складаць ужо 40 працэнтаў. Тыя бізнес-структуры, якія будуць ігнараваць новы закон, рызыкуюць сутыкнуцца з санкцыямі. Дарэчы, сёння жанчыны засядаюць у савеце дырэктараў 40 фірм, аднак іх там не больш за 10 працэнтаў. Увогуле, сярэднееўрапейскае прадстаўніцтва жанчын сярод топ-менеджэраў — 13 працэнтаў. Самае цікавае, што аналагічны закон існаваў у краіне і раней. Яго прынялі яшчэ ў 2003 годзе, аднак выконваць яго ніхто не збіраўся. Цікава, што дэпутаты левых, хаця і галасавалі за закон, вельмі яго крытыкуюць. На іх думку, законы тут не працуюць. Жанчыны скінуць ярмо мужчын, толькі пасля таго, як навучацца змагацца за свае правы.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

Каментаваць