Францыя. Знойдзены зніклы нацыяналіст

11 сакавіка французская паліцыя Тулузы заявіла, што знайшла цела былога актывіста баскскай сепаратысцкай групоўкі Йёна Анза (Jon Anza). Анза, якому было 47 гадоў, знік 11 месяцаў таму, у красавіку мінулага года. Апошні раз яго бачылі, калі ён садзіўся на цягнік на Тулузу. Адсутнасць вынікаў пошуку дала падставу сябрам сям’і зніклага абвінаваціць ва ўсім тайныя службы Іспаніі. Быццам іспанская разведка забіла Анза, які застаўся заўзятым прыхільнікам ідэі баскскай незалежнасці, за кантакты з ЕТА. Падобныя выпадкі мелі месца ў 1980-я гады. Аднак сёння такая версія падаецца спрэчнай.

11 сакавіка французская паліцыя Тулузы заявіла, што знайшла цела былога актывіста баскскай сепаратысцкай групоўкі Йёна Анза (Jon Anza). Анза, якому было 47 гадоў, знік 11 месяцаў таму, у красавіку мінулага года. Апошні раз яго бачылі, калі ён садзіўся на цягнік на Тулузу. Адсутнасць вынікаў пошуку дала падставу сябрам сям’і зніклага абвінаваціць ва ўсім тайныя службы Іспаніі. Быццам іспанская разведка забіла Анза, які застаўся заўзятым прыхільнікам ідэі баскскай незалежнасці, за кантакты з ЕТА. Падобныя выпадкі мелі месца ў 1980-я гады. Аднак сёння такая версія падаецца спрэчнай. Як стала вядома, яшчэ напрыканцы красавіка 2009 года ў адзін са шпіталяў Тулузы паступіў новы пацыент. Ім аказаўся мужчына, якога падабралі пажарныя. Чалавек меў праблемы з дыханнем. Ужо ў шпіталі ён трапіў у кому і хутка памер. Гэта і быў Йён Анза. Аднак версія паліцэйскіх мае слабыя месцы: чаму кіраўніцтва шпіталя распавядае гісторыю толькі зараз, хаця Анза быў пададзены ў паліцэйскі вышук яшчэ ў красавіку? Родныя нябожчыка ўжо патрабавалі ад МУС дадатковай інфармацыі на гэты конт.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

 

Каментаваць