Гібралтар. Брытанцы не збіраюцца сыходзіць

Міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Анхель Марацінас наведаў Гібралтар. Візіт можна без перабольшання назваць гістарычным. З таго часу, як у 1704 годзе англійскія войскі захапілі «скалу», ні адзін сябра іспанскага кабінета не ступаў на зямлю Гібралтара.

Міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Анхель Марацінас наведаў Гібралтар. Візіт можна без перабольшання назваць гістарычным. З таго часу, як у 1704 годзе англійскія войскі захапілі «скалу», ні адзін сябра іспанскага кабінета не ступаў на зямлю Гібралтара.

Мадрыд і сёння патрабуе вярнуць тэрыторыю Іспаніі. Напярэдадні паездкі Марацінас заявіў, што Іспанія ніколі не адмовіцца ад Гібралтару. Лондан катэгарычна не збіраецца нават абмяркоўваць гэтую тэму. Кіраўнік іспанскага МЗС змог наведаць апошнюю брытанскую калонію пры ўмове, што пытанне пра вяртанне Гібралтара ў склад Іспаніі разглядацца не будзе.

Іспанія пагадзілася з патрабаваннямі брытанцаў. Марацінас у Гібралтары вёў перамовы з Дэвідам Мілібэндам, калегам з брытанскага МЗ, выключна па пытаннях эканамічнага і юрыдычнага характару.

Здзейсніўшы ваяж, Марацінас наклікаў на сябе крытыку з боку лагера кансерватыўнай апазіцыі. Яны кажуць, што сваімі паводзінамі міністр паменшыў моц іспанскіх дамаганняў на калонію. А ў самім Гібралтары выказвалі асцярогу, што Іспанія, наадварот, будзе пасля гэтага яшчэ актыўней дамагацца вяртанні тэрыторыі.

У любым выпадку, статус Гібралтара не можа быць прадметам перамоў, пакуль яго насельніцтва амаль аднагалосна выказваецца за тое, каб тэрыторыя заставалася брытанскай. Гэта жаданне пацверджанае і рэферэндумам.

Дарэчы, гібралтарскі прыклад зараз вельмі цікавіць расійскі МЗС. У Маскве думаюць, а ці не правесці падобны рэферэндум на Курылах, на якія прэтэндуе Японія.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць