Гаіці. Вяртаемся ў Афрыку

Гаіці — краіна на Карыбах, якая ўзгадала пра афрыканскія карані. Кіраўніцтва краіны вырашыла падаць заяўку на ўступленне ў Афрыканскі Саюз (міжнародная структура, якая аб’ядноўвае ўсе краіны чорнага кантыненту). Калі заяўку гаіцян задаволяць, то краіна атрымае статус назіральніка ўжо ў ліпені на саміце Афрыканскага Саюзу ў сталіцы Малаві. Падзея, на думку афрыканскай грамадскасці, гістарычная. Гаіці — першая ў гісторыі рэспубліка чарнаскурых (белых выразалі праз нейкі час пасля абвяшчэння незалежнасці).

Гаіці — краіна на Карыбах, якая ўзгадала пра афрыканскія карані. Кіраўніцтва краіны вырашыла падаць заяўку на ўступленне ў Афрыканскі Саюз (міжнародная структура, якая аб’ядноўвае ўсе краіны чорнага кантыненту). Калі заяўку гаіцян задаволяць, то краіна атрымае статус назіральніка ўжо ў ліпені на саміце Афрыканскага Саюзу ў сталіцы Малаві. Падзея, на думку афрыканскай грамадскасці, гістарычная. Гаіці — першая ў гісторыі рэспубліка чарнаскурых (белых выразалі праз нейкі час пасля абвяшчэння незалежнасці). Дзякуючы гэтаму яна доўгі час была замежным цэнтрам атыкаланіяльнага руху ў Афрыцы. Акрамя таго, тут дзейнічала ідэйная лабараторыя тэорый наконт глабальнай гістарычнай місіі Афрыкі. Што тычыцца інтарэсаў Гаіці ў Афрыканскім Саюзе, дык яны відавочныя. Краіна спрабуе пераадолець наступствы землятрусу 2010 года і шукае падтрымкі. Дарэчы, пасля катастрофы некаторыя мясцовыя палітыкі выступалі за вяртанне гаіцян на гістарычную радзіму, мяркуючы, што Гаіці ўжо ніколі не адрадзіць.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць