Ганконг. Кітайскія цяжарныя не пройдуць

Лян Чжэньін, будучы кіраўнік ураду Ганконгу (ён пачне працаваць з 1 ліпеня) заявіў у нядаўнім інтэрв’ю пра запланаваныя рэформы, накіраваныя супраць наплыву эміграцыі ў гэтую тэрыторыю КНР, якая мае права аўтаноміі. Рэформа будзе ўключаць забарону на ўезд у Ганконг цяжарных грамадзянак Кітаю. Акрамя таго, нават калі яны і народзяць дзіця на тэрыторыі Ганконгу, аўтаматычна права на пражыванне ім і іх дзецям выдаваць не будуць. Такая палітыка звязаная з наплывам у былую брытанскую калонію цяжарных з мацерыковага Кітаю.



Лян Чжэньін, будучы кіраўнік ураду Ганконгу (ён пачне працаваць з 1 ліпеня) заявіў у нядаўнім інтэрв’ю пра запланаваныя рэформы, накіраваныя супраць наплыву эміграцыі ў гэтую тэрыторыю КНР, якая мае права аўтаноміі. Рэформа будзе ўключаць забарону на ўезд у Ганконг цяжарных грамадзянак Кітаю. Акрамя таго, нават калі яны і народзяць дзіця на тэрыторыі Ганконгу, аўтаматычна права на пражыванне ім і іх дзецям выдаваць не будуць. Такая палітыка звязаная з наплывам у былую брытанскую калонію цяжарных з мацерыковага Кітаю. Яны быццам жадаюць нараджаць у добрых санітарных умовах, аднак на самай справе, калі верыць Лян Чжэньіну, ім патрэба ганконгская прапіска, якая дае большыя правы і свабоды. Ажыятаж у гэтай сферы такі вялікі, што месцы ў шпіталях Ганконга забраніраваны кітайкамі на год наперад. Спецыялісты, дарэчы, таксама адзначаюць рост нацыяналістычных настрояў сярод тубыльцаў Ганконгу, 79 працэнтаў з якіх лічаць сябе асобным ад кітайцаў народам. Праўда, перспектывы такой нацыяналістычнай позы не зразумелыя. Адпаведна дамове, якую Маргарэт Тэтчэр падпісала з Дэн Сяапінам у 1984 годзе, у 2047-м аўтаномія Ганконга будзе ліквідаваная, і ён стане штатнай адміністратыўнай часткай КНР.

Па матэрыялах французскай прэсы
 

Каментаваць