Германія. 50 гадоў танцу lipsi

Роўна 50 гадоў таму ўрад Усходняй Германіі паспрабаваў незвычайным спосабам паставіць бар’ер экспансіі моды на рок з Захаду. Пасля таго, як паліцыя арыштавала некалькі дзесяткаў маладых чалавек, які танчылі рок-н-ролл пад Элвіса Прэслі, а хтосьці з іх нават быў асуджаны, для моладзі быў прыдуманы спецыяльны сацыялістычны мадэрновы танец. У якасці эрзацу танец быў зроблены на аснове лацінаамерыканскіх мелодый.

Роўна 50 гадоў таму ўрад Усходняй Германіі паспрабаваў незвычайным спосабам паставіць бар’ер экспансіі моды на рок з Захаду. Пасля таго, як паліцыя арыштавала некалькі дзесяткаў маладых чалавек, які танчылі рок-н-ролл пад Элвіса Прэслі, а хтосьці з іх нават быў асуджаны, для моладзі быў прыдуманы спецыяльны сацыялістычны мадэрновы танец. У якасці эрзацу танец быў зроблены на аснове лацінаамерыканскіх мелодый. Эксперымент не атрымаўся, нават нягледзячы на прымусовую папулярызацыю: быў арганізаваны конкурс лепшых выканаўцаў lipsi, танчыць танец мелі права толькі лепшыя сябры Саюзу вольнай моладзі — аналаг камсамолу ў ГДР. З-за ціску сярод маладых людзей лічылася, што танчыць lipsi — гэта забава правінцыялаў. Праз пару год пра ідэю стварыць альтэрнатыву року ўвогуле забылі. Гісторыкі лічаць, што насаджэнне lipsi толькі кансалідавала моладзь ГДР у барацьбе супраць рэжыму.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)
 

Каментаваць