Германія. 65 гадоў ліквідацыі Прусіі

Нямецкая гістарычная грамадскасць адзначае цікавую дату — роўна 65 гадоў таму з мапы Германіі і Еўропы знікла адміністратыўная адзінка — Прусія. Так вырашыў Савет саюзнікаў, якія акупавалі Германію, выдаўшы адпаведны загад. Нагадаем, што ў ХІХ стагоддзі Прускае каралеўства было базай аб’яднання Германіі, для чаго спатрэбілася як мінімум тры вайны. Таму ў Англіі і Францыі слова «Прусія» чамусьці выклікала негатыўныя сантыменты, што і стала падставай для яе ліквідацыі.

Нямецкая гістарычная грамадскасць адзначае цікавую дату — роўна 65 гадоў таму з мапы Германіі і Еўропы знікла адміністратыўная адзінка — Прусія. Так вырашыў Савет саюзнікаў, якія акупавалі Германію, выдаўшы адпаведны загад. Нагадаем, што ў ХІХ стагоддзі Прускае каралеўства было базай аб’яднання Германіі, для чаго спатрэбілася як мінімум тры вайны. Таму ў Англіі і Францыі слова «Прусія» чамусьці выклікала негатыўныя сантыменты, што і стала падставай для яе ліквідацыі. Гісторыкі лічаць рашэнне саюзнікаў дзіўным, паколькі менавіта Прусія ў часы Веймарскай рэспублікі была бастыёнам сацыял-дэмакратыі і, адпаведна, супраціву нацыстам. Хаця ёсць і іншыя погляды. Менавіта ў Прусіі ўзнік асаблівы, вельмі небяспечны ў вачах дэмакратаў, тып капіталізму, калі нацыянальна арыентаваная арыстакратыя і дзяржава былі моцна звязаныя. Цікава, што ліквідацыя Прусіі была апошнім сумесным рашэннем усіх чатырох саюзнікаў (Вялікабрытанія, ЗША, СССР і Францыя). Пасля паміж імі імкліва пачалі ўзрастаць канфлікты, якія прывялі да стварэння дзвюх Германій.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць