Германія. 75-я гадавіна смерці Гіндэнбурга

Германія адзначае юбілей — 75 гадоў таму, 2 жніўня 1934 года, над маёнткам Гут Ноедэк ва Усходняй Прусіі быў спушчаны штандар прэзідэнта Германскай рэспублікі. Гэта значыла, што прэзідэнт краіны Пауль фон Гіндэнбург пайшоў з жыцця. У нябожчыка была цікавая біяграфія. Ён зрабіў вайсковую кар’еру і выйшаў у адстаўку ў 1911 годзе. У 1914-м пачалася першая сусветная вайна. Хуткі наступ расійскай арміі ва Усходняй Прусіі прымусіў Берлін мабілізаваць усіх каго толькі было можна на ўсходні фронт, уключаючы нікому не вядомага палкоўніка ў адстаўцы Гіндэнбурга.

Германія адзначае юбілей — 75 гадоў таму, 2 жніўня 1934 года, над маёнткам Гут Ноедэк ва Усходняй Прусіі быў спушчаны штандар прэзідэнта Германскай рэспублікі. Гэта значыла, што прэзідэнт краіны Пауль фон Гіндэнбург пайшоў з жыцця. У нябожчыка была цікавая біяграфія. Ён зрабіў вайсковую кар’еру і выйшаў у адстаўку ў 1911 годзе. У 1914-м пачалася першая сусветная вайна. Хуткі наступ расійскай арміі ва Усходняй Прусіі прымусіў Берлін мабілізаваць усіх каго толькі было можна на ўсходні фронт, уключаючы нікому не вядомага палкоўніка ў адстаўцы Гіндэнбурга. Той атрымаў пад кіраўніцтва цэлую армію, і больш таго — эфектна разбіў рускіх, што зрабіла яго нацыянальным героем. Культ Гіндэнбурга захаваўся і пасля падзення Германскай імперыі. Хаця сам фельдмаршал не хаваў негатыўнага стаўлення да ідэі Германскай рэспублікі, ён быў двойчы абраны на пасаду яе прэзідэнта, прычым усенародным галасаваннем. Для даведкі: пасля вайны прэзідэнты краіны абіраліся выключна парламентам. З іншага боку, менавіта пры ім Гітлер прыйшоў да ўлады. Адносіны Гіндэнбурга і Гітлера вельмі цікавіць гісторыкаў. Адны кажуць, што калі б прэзідэнт застаўся жывы, ён бы не дапусціў вакханаліі нацыстаў. Іншыя кажуць, што дзеля рэваншу за паражэнне ў першай сусветнай вайне Гіндэнбург заплюшчыў бы вочы на антысемітызм і дыктатуру. Так ці інакш, але адзін з апошніх, з кім размаўляў прэзідэнт, быў канцлер Адольф Гітлер. Ён займаў гэтую пасаду ўсяго 6 месяцаў і спецыяльна прыляцеў да паміраючага прэзідэнта, каб выслухаць ягоныя апошнія інструкцыі.

Па матэрыялах “Junge Freihat (Германія)
 

Каментаваць