Германія. Актобэрфэст гатовы да тэрактаў

На славутым піўным фестывалі ў Мюнхене, які пачынаецца на гэтым тыдні, ўпершыню з часоў яго існавання будуць уведзены меры антытэрарыстычнай бяспекі. Падставай для гэтага стала інфармацыя ў інтэрнэце пра тое, што ісламскія фундаменталісты рыхтуюць акцыі. Па-першае, забароненыя ўсе палёты самалётаў над зонай піўнога свята. Па-другое, вакол паўсюдна пастаўленыя высачэзныя бетонныя слупы. Яны павінны не дапусціць па­дзення на п’яны натоўп самалёту, захопленага ісламістамі. Стаўка вельмі высокая.

На славутым піўным фестывалі ў Мюнхене, які пачынаецца на гэтым тыдні, ўпершыню з часоў яго існавання будуць уведзены меры антытэрарыстычнай бяспекі. Падставай для гэтага стала інфармацыя ў інтэрнэце пра тое, што ісламскія фундаменталісты рыхтуюць акцыі. Па-першае, забароненыя ўсе палёты самалётаў над зонай піўнога свята. Па-другое, вакол паўсюдна пастаўленыя высачэзныя бетонныя слупы. Яны павінны не дапусціць па­дзення на п’яны натоўп самалёту, захопленага ісламістамі. Стаўка вельмі высокая. Калі тэрарысты змогуць арганізаваць нейкую правакацыю, гэта адаб’ецца на цікавасці публікі да Актобэрфэсту, на якім Баварыя зарабляе штогод 830 мільёнаў еўра. Застаецца дадаць, што ў пачатку 1980-х гадоў выбух на Актобэрфэсце ўсё ж прагучаў. Ад бомбы, якую заклаў неанацыст, загінула некалькі чалавек.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць