Германія. Бітва суперняні і супермаці

Правальным палічыла нямецкая прэса незвычайны праект сацыял-дэмакратаў. Напярэдадні вераснёўскіх выбараў у бундэстаг тыя вырашылі ўзняць свой рэйтынг за кошт удзелу ў выбарчай кампаніі Катарыны Заальфранк, што ўжо на працягу пяці гадоў паспяхова вядзе праграму “Super Nanny (“Суперняня). Рэаліці-шоу мае традыцыйна высокія рэйтынгі. Круглыя суткі камера паказвае, як 37-гадовы педагог займаецца дзецьмі. На гэта шоу эсдэкі рабілі вялікую стаўку. Кожная секцыя ружовых павінна была яго рэкламаваць. Па сутнасці, гэта была барацьба з супермаці.

Правальным палічыла нямецкая прэса незвычайны праект сацыял-дэмакратаў. Напярэдадні вераснёўскіх выбараў у бундэстаг тыя вырашылі ўзняць свой рэйтынг за кошт удзелу ў выбарчай кампаніі Катарыны Заальфранк, што ўжо на працягу пяці гадоў паспяхова вядзе праграму “Super Nanny (“Суперняня). Рэаліці-шоу мае традыцыйна высокія рэйтынгі. Круглыя суткі камера паказвае, як 37-гадовы педагог займаецца дзецьмі. На гэта шоу эсдэкі рабілі вялікую стаўку. Кожная секцыя ружовых павінна была яго рэкламаваць. Па сутнасці, гэта была барацьба з супермаці. Так у сваіх рэкламных праспектах хрысціянскія дэмакраты — галоўныя праціўнікі сацыял-дэмакратаў на выбарах — называюць Урсулу фон дэр Лейен, міністра па справах сям’і, маці сямі дзяцей. Яна добра ўвасабляе сямейныя каштоўнасці, якія б вельмі хацелі адлюстроўваць палітычныя канкурэнты кансерватараў. Пакуль што ў дуэлі суперняні і супермаці перамагае апошняя. Як сведчаць апытанні, з’яўленне суперняні ў выбарчай кампаніі не паўплывала на сімпатыі немцаў.  Хрысціянскія дэмакраты па-ранейшаму наперадзе. Калі б выбары адбыліся заўтра, партыя супермаці атрымала б 36 працэнтаў, а суперняні — 24.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

 

Каментаваць