Германія. Бітва за аматараў інтэрнэт-халявы

Адной з сенсацый апошніх мясцовых выбараў у шэрагу зямель ФРГ стала дастаткова нядрэннае выступленне Партыі піратаў. Піраты, нагадаем, як новы палітычны рух узніклі ў Швецыі. Сябрамі Партыі піратаў з’яўляюцца прыхільнікі права на свабоднае карыстанне ўсімі рэсурсамі інтэрнэту, у тым ліку “пірацкай прадукцыяй. Нечаканы поспех Партыі піратаў Швецыі на выбарах у Еўрапарламент (7 працэнтаў і адзін дэпутат) падштурхнуў аднадумцаў у іншых краінах ЕС падацца ў палітыку.

Адной з сенсацый апошніх мясцовых выбараў у шэрагу зямель ФРГ стала дастаткова нядрэннае выступленне Партыі піратаў. Піраты, нагадаем, як новы палітычны рух узніклі ў Швецыі. Сябрамі Партыі піратаў з’яўляюцца прыхільнікі права на свабоднае карыстанне ўсімі рэсурсамі інтэрнэту, у тым ліку “пірацкай прадукцыяй. Нечаканы поспех Партыі піратаў Швецыі на выбарах у Еўрапарламент (7 працэнтаў і адзін дэпутат) падштурхнуў аднадумцаў у іншых краінах ЕС падацца ў палітыку. У Германіі Партыя піратаў фактычна была створана ўвесну і паспела нядрэнна заявіць пра сябе: на згаданых вышэй выбарах яна правяла ў мясцовыя саветы аж 2 дэпутата. Гэта прымусіла іншыя, галоўным чынам, левыя партыі звярнуць увагу на праблемы аматараў сусветнага павуціння. Заложнікам такой кан’юнктуры стаў унікальны праект “Freifunk у Берліне. Ён узнік прыблізна два гады таму. Сутнасць “Freifunk простая: нацыяналізаваць (зрабіць бясплатным) інтэрнэт. Аднак здзяйсняюць гэта сябры руху незвычайна. Дапусцім, нехта з іх прымае сігнал інтэрнэту за грошы. У такім выпадку ён ставіць на даху спецыяльную антэну і перадае той сігнал далей. Цяпер карыстацца інтэрнатам можа кожны, хто хоча, у вобласці пакрыцця. У выніку, па словах Партыі піратаў, дзесятая частка Берліна ўжо пакрытая такой сеткай. Увогуле, нямецкая сталіца па маштабах вольнага інтэрнэту — абсалютны рэкардсмен у свеце. Аднак сёння гэта цудоўная ініцыятыва на мяжы краху. Прычына — палітызацыя лідэраў, якіх вярбуюць партыі. Замест таго, каб займацца справай, тыя сварацца наконт таго, за каго трэба галасаваць актывістам “Freifunk на вераснёўскіх выбарах у Бундэстаг.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць