Германія. Бывайце, індзейцы ГДР

Усходнія немцы не толькі святкуюць, але і спрабуюць узгадаць, што яны страцілі ў выніку падзення Берлінскай сцяны. Сярод іншага ў спісе страчанага аказалася ўнікальная субкультура індзейцаў ГДР. Ва Усходняй Германіі была мода на вывучэнне культуры індзейцаў ЗША, тысячы людзей збіраліся на фестывалі, называлі сябе паводле індзейскай традыцыі, напрыклад, “Хуткі конь, “Белы мядзведзь і г.д. Уся гэта субкультура, якая налічвала 60 плямёнаў — так называлі сябе мясцовыя асяродкі руху, дзейнічала ў рамках секцыі пры FDJ (аналаг камсамолу).

Усходнія немцы не толькі святкуюць, але і спрабуюць узгадаць, што яны страцілі ў выніку падзення Берлінскай сцяны. Сярод іншага ў спісе страчанага аказалася ўнікальная субкультура індзейцаў ГДР. Ва Усходняй Германіі была мода на вывучэнне культуры індзейцаў ЗША, тысячы людзей збіраліся на фестывалі, называлі сябе паводле індзейскай традыцыі, напрыклад, “Хуткі конь, “Белы мядзведзь і г.д. Уся гэта субкультура, якая налічвала 60 плямёнаў — так называлі сябе мясцовыя асяродкі руху, дзейнічала ў рамках секцыі пры FDJ (аналаг камсамолу). Свайго зеніту субкультура дасягнула ў пачатку 1970-х, калі студыя DEFA пачала, што называецца, пладзіць фільмы пра індзейцаў з удзелам акцёра Гойка Міціча. Уся тусоўка знаходзілася пад пільным кантролем спецслужб, якія баяліся, што любоў да каўбояў і індзейцаў стане каналам прапаганды любві да ЗША. Так яно, фактычна, і было. Як толькі знікла Берлінская сцяна, шмат хто з індзейцаў ГДР паехаў сваімі вачыма паглядзець на легендарны амерыканскі Захад. Аднак у перспектыве канец ГДР знішчыў рух. Змены прынеслі шмат новых хобі, і колькасць маладых адэптаў індзейскай культуры катастрафічна ўпала. Тым не менш, на штогадовы лагер індзейцаў былой ГДР збірае пад трыста чалавек.

Па матэрыялах “Spiegel (Германія)

Каментаваць