Германія. Брэвік — няправільны ісламафоб

Увесь антыісламскі лагер ФРГ у жаху. Правыя баяцца, што выхадкі Брэвіка ў Нарвегіі могуць сапсаваць іх імідж. Нагадаем, што Брэвік забіваў людзей на глебе ісламафобіі — фішка не толькі яго, аднак таксама і шматлікіх нямецкіх правых палітыкаў. Да таго, як Брэвік нарабіў спраў, антыісламская рыторыка ўспрымалася бюргерамі дастаткова спакойна. Цяпер усё выглядае інакш. Немцы зразумелі, што ісламафобы могуць быць такім ж экстрэмістамі, як ісламісты. Рэйтынгі антыісламскіх партый “Свабода (Die Freiheit) і “За Германію (Pro Deutschland) падаюць.

Увесь антыісламскі лагер ФРГ у жаху. Правыя баяцца, што выхадкі Брэвіка ў Нарвегіі могуць сапсаваць іх імідж. Нагадаем, што Брэвік забіваў людзей на глебе ісламафобіі — фішка не толькі яго, аднак таксама і шматлікіх нямецкіх правых палітыкаў. Да таго, як Брэвік нарабіў спраў, антыісламская рыторыка ўспрымалася бюргерамі дастаткова спакойна. Цяпер усё выглядае інакш. Немцы зразумелі, што ісламафобы могуць быць такім ж экстрэмістамі, як ісламісты. Рэйтынгі антыісламскіх партый “Свабода (Die Freiheit) і “За Германію (Pro Deutschland) падаюць. Цяпер ісламафобы спрабуюць рэабілітавацца. “Die Freiheit назвала Брэвіка “абсалютным ворагам чалавецтва. Адначасова “Die Freiheit лічыць, што паміж Брэвікам і антыісламскімі арганізацыямі няма нічога агульнага. Аднак, здаецца, што ўсе намаганні кіраўніцтва антыісламістаў не маюць сэнсу. Шараговыя актывісты на сваіх форумах пішуць, што ўчынкі Брэвіка былі цалкам лагічныя, паколькі ён забіваў сацыялістаў. Другая папулярная версія трагедыі ў Нарвегіі — Брэвік стаў ахвярай нейкай тонкай гульні спецслужб.

Па матэрыялах TAZ (Германія)

Каментаваць