Германія. Дэпутата абвінавачваюць у дзіцячай парнаграфіі

Нямецкая палітычная эліта шакаваная скандалам, у эпіцэнтры якога апынуўся дэпутат зямельнага парламенту Бадэн Вюмтэмберг, сацыл-дэмакрат Йорг Таўс. У офісе Таўса паліцыя знайшла цэлы склад запісаў з дзіцячай парнаграфіяй. Захаванне такіх матэрыялаў і іх продаж, згодна з нямецкім законам, лічыцца крымінальным злачынствам. Нацыянальны парламент ужо пачаў разглядаць просьбу МУС пра пазбаўленне Таўса дэпутацкай недатыкальнасці. На палітыка паліцыя выйшла пасля арышту ў парту гораду Брэмен двух гандляроў парнаграфіяй. У аднаго з іх у памяці мабільнага тэлефона быў кантакт Йорга.

Нямецкая палітычная эліта шакаваная скандалам, у эпіцэнтры якога апынуўся дэпутат зямельнага парламенту Бадэн Вюмтэмберг, сацыл-дэмакрат Йорг Таўс. У офісе Таўса паліцыя знайшла цэлы склад запісаў з дзіцячай парнаграфіяй. Захаванне такіх матэрыялаў і іх продаж, згодна з нямецкім законам, лічыцца крымінальным злачынствам. Нацыянальны парламент ужо пачаў разглядаць просьбу МУС пра пазбаўленне Таўса дэпутацкай недатыкальнасці. На палітыка паліцыя выйшла пасля арышту ў парту гораду Брэмен двух гандляроў парнаграфіяй. У аднаго з іх у памяці мабільнага тэлефона быў кантакт Йорга. Таўс сапраўды быў вядомы як вялікі аматар інтэрнэту. Ён быў першым нямецкім дэпутатам, які яшчэ ў 1994 годзе павесіў у сеціва сваю персанальную старонку. Сам Таўс заявіў, што абвінавачанні супраць яго — гэта памылка следства, і перакананы, што яго хутка апраўдаюць. Сапраўды, будучы дэпутатам, менавіта ён адказваў за барацьбу з дзіцячай парнаграфіяй. У Германіі за такое злачынства закон прадугледжвае 5 гадоў турмы.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць