Германія. Дэпутаты супраць Рымскага папы

Прыезд у Германію Рымскага папы выклікаў незвычайную актыўнасць з боку дэпутатаў Бундэстага ад левых партый. Ужо ўзнікла ініцыятыва байкатаваць выступ пантыфіка ў парламенце. Яе падтрымалі ўсе дэпутаты ад фракцыі партыі Левых, а таксама некаторыя парламентарыі ад Зялёных і сацыял-дэмакратаў. Пры гэтым яны спасылаюцца на пункт статуту Бундэстага, які забараняе запрашаць у парламент лідараў канфесій. Такім чынам, запрашэнне Папы на трыбуну парламента, на думку дэпутатаў-атэістаў, не што іншае, як парушэнне закону аб нейтральнасці дзяржавы ў справах рэлігіі. На гэтым пратэсты не закончацца.

Прыезд у Германію Рымскага папы выклікаў незвычайную актыўнасць з боку дэпутатаў Бундэстага ад левых партый. Ужо ўзнікла ініцыятыва байкатаваць выступ пантыфіка ў парламенце. Яе падтрымалі ўсе дэпутаты ад фракцыі партыі Левых, а таксама некаторыя парламентарыі ад Зялёных і сацыял-дэмакратаў. Пры гэтым яны спасылаюцца на пункт статуту Бундэстага, які забараняе запрашаць у парламент лідараў канфесій. Такім чынам, запрашэнне Папы на трыбуну парламента, на думку дэпутатаў-атэістаў, не што іншае, як парушэнне закону аб нейтральнасці дзяржавы ў справах рэлігіі. На гэтым пратэсты не закончацца. Каля ста дэпутатаў падалі заяву на правядзенне ў сталіцы антыклерыкальнай маніфестацыі, якую ўзначаляць правадыры ўсё тых жа Левых. Бенедыкт XVI, нагадаем, у час трохдзённага візіту наведае Берлін, Эрфурт і Фрайбург.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць