Германія. Дзень ганьбы нямецкай паліцыі

20 гадоў таму, 17 лістапада 1989 года, у студэнцкім горадзе Готынгем неанацысты запланавалі акцыю. Іхнія ідэйныя апаненты з лагеру анархістаў і левых заклікалі да блакады дэманстрацыі. Паколькі маніфестацыя неанацыстаў была легальнай, паліцыя была вымушаная абараняць яе ўдзельнікаў ад нападаў антыфа. Сярод апошніх была 20-гадовая студэнтка Карнелія Вайсман. Падчас пратэсту чатыры паліцэйскіх у цывільным паспрабавалі арыштаваць дзяўчыну. Тая кінулася бегчы, аднак была моцна збітая. Ад пабояў Карнелія памерла.

20 гадоў таму, 17 лістапада 1989 года, у студэнцкім горадзе Готынгем неанацысты запланавалі акцыю. Іхнія ідэйныя апаненты з лагеру анархістаў і левых заклікалі да блакады дэманстрацыі. Паколькі маніфестацыя неанацыстаў была легальнай, паліцыя была вымушаная абараняць яе ўдзельнікаў ад нападаў антыфа. Сярод апошніх была 20-гадовая студэнтка Карнелія Вайсман. Падчас пратэсту чатыры паліцэйскіх у цывільным паспрабавалі арыштаваць дзяўчыну. Тая кінулася бегчы, аднак была моцна збітая. Ад пабояў Карнелія памерла. З таго часу 17 лістапада стала своеасаблівым днём пратэсту нямецкай грамадскасці супраць гвалту з боку паліцыі. Часам у гэты дзень на вуліцы выходзілі да 20 тысяч чалавек. 15 лістапада ў Готынгеме адбылася традыцыйная дэманстрацыя ў памяць пра Карнелію. Мерапрыемства, якое сабрала да 1500 чалавек, было ў фокусе ўсіх СМІ, паколькі напярэдадні экстрэмісцкія фракцыі анархістаў адкрыта заявілі, што лепшы адказ на смерць дзяўчыны — забойства “каровы (мянушка паліцэйскага ў Германіі). На гэты раз абышлося без канфліктаў, аднак прафсаюз журналістаў раскрытыкаваў паліцыю за тое, што рэпарцёраў доўга абшуквалі перад тым, як дапусціць на акцыю.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць