Германія. Эсдекі пачынаюць вяртанне да ўлады

Упершыню з 2002-га году сацыял-дэмакраты па папулярнасці дагналі

Упершыню з 2002-га году сацыял-дэмакраты па папулярнасці дагналі

кіруючых у ФРГ хрысціянскіх дэмакратаў.  Партыя Ангелы Меркель і партыя Зігмара Габрыэля ( лідэр эсдэкаў) карыстаюцца падтрымкай аднолькавай колькасці выбаршчыкаў. За кожную гатовыя прагаласаваць па 31 працэнту электарату. На трэцім месцы зялёныя. У іх 18 працэнтаў. Такія лічбы дазваляюць прагназаваць, што наступны кабінет ФРГ будзе складацца з прадстаўнікоў ружовых і зялёных як гэта ўжо было ў 1998-2005гг. Самае цікавае, што зялёныя нечакана вельмі асцярожна пракаментавалі магчымасць партнёрства з SPD (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) у выпадку фармаванні ўраду. Палітолагі пішуць, што эколагам больш цікава была б кааліцыя з кансерватыўным CDU ( Хрысціянскі Дэмакратычны Саюз). У любым выпадку пра блокі і кааліцыі можна будзе дакладна казаць пасля серыі рэгіянальных выбараў у наступным годзе. Выбары ў Бундэстаг маюць адбыцца толькі ў 2012-ым годзе.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць