Германія. Ева Браўн не мела сексу з Гітлерам

На паліцах нямецкіх кнігарняў з’явілася новая біяграфія Евы Браўн. Кніга называецца «Ева Браўн. Жыццё з Гітлерам». Яе аўтар Хайке Гёртэмакер  прапанавала новы адказ на пытанне, як Ева Браўн магла зацікавіцца такім монстрам, як Адольф Гітлер, і нават заставацца яму вернай да самай смерці. На думку аўтаркі, Ева разглядала Адольфа не як правадыра і палітыка, а як адзінокую асобу з псіхічнымі праблемамі, якой патрэбны штодзённы клопат. Яна нават, як сцвярджае Хайке, не мела інтымных кантактаў з кіраўніком нацыстаў.

На паліцах нямецкіх кнігарняў з’явілася новая біяграфія Евы Браўн. Кніга называецца «Ева Браўн. Жыццё з Гітлерам». Яе аўтар Хайке Гёртэмакер  прапанавала новы адказ на пытанне, як Ева Браўн магла зацікавіцца такім монстрам, як Адольф Гітлер, і нават заставацца яму вернай да самай смерці. На думку аўтаркі, Ева разглядала Адольфа не як правадыра і палітыка, а як адзінокую асобу з псіхічнымі праблемамі, якой патрэбны штодзённы клопат. Яна нават, як сцвярджае Хайке, не мела інтымных кантактаў з кіраўніком нацыстаў. Такая трактоўка біяграфіі Евы выклікала шмат крытычных заўваг з боку гісторыкаў. Справа не ў тым, ці былі Ева і Адольф каханкамі. Гісторыкам не падабаецца тое, што аўтарка робіць свае высновы кіруючыся выключна жаночай інтуіцыяй. Некаторыя нават абвінавацілі Гёртэмакер у жаданні настрыгчы грошай на тэме Гітлера. Цяжка казаць, якія былі сапраўдныя матывы аўтаркі, аднак відавочна Германія сапраўды перажывае бум попыту на ўсё, што тычыцца розных аспектаў дыктатуры Гітлера (трэба адзначыць, што гэта цікавасць не азначае палітычных сімпатый да нацызму). Так, фільм «Untergang» — першую знятую ў ФРГ стужку пра апошнія дні Гітлера — паглядзелі прыкладна 5 мільёнаў чалавек, што для нямецкага кіно сапраўдны поспех.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць