Германія. Галоўны спонсар нацыстаў памірае

Усе правыя радыкалы ФРГ, асабліва сябры вядучай Нацыянал-дэмакратычнай партыі (NPD), ахопленыя смуткам. Памірае Юрген Рыгер — галоўны спонсар партыі. Юрген мае ўласнае юрыдычнае бюро, частку прыбыткаў якога рэгулярна пераводзіць на рахункі нацыянал-дэмакратаў. Толькі кампанію нацыянал-дэмакратаў на зямельных выбарах у зямлі Мелькенбург — Пярэдняя Памеранія Рыгер выдаткаваў 295 тысяч еўра. Падчас пасяджэння кіраўніцтва партыі ў яго здарыўся сардэчны прыступ. Зараз Рыгер у шпіталі і, калі меркаваць па вельмі асцярожных заявах медыкаў, яго стан вельмі цяжкі.

Усе правыя радыкалы ФРГ, асабліва сябры вядучай Нацыянал-дэмакратычнай партыі (NPD), ахопленыя смуткам. Памірае Юрген Рыгер — галоўны спонсар партыі. Юрген мае ўласнае юрыдычнае бюро, частку прыбыткаў якога рэгулярна пераводзіць на рахункі нацыянал-дэмакратаў. Толькі кампанію нацыянал-дэмакратаў на зямельных выбарах у зямлі Мелькенбург — Пярэдняя Памеранія Рыгер выдаткаваў 295 тысяч еўра. Падчас пасяджэння кіраўніцтва партыі ў яго здарыўся сардэчны прыступ. Зараз Рыгер у шпіталі і, калі меркаваць па вельмі асцярожных заявах медыкаў, яго стан вельмі цяжкі. Роля Рыгера была настолькі важнай для існавання партыйных структур, што некаторыя аналітыкі кажуць пра пагрозу існавання партыі. Праўда, у нацыстаў застаецца надзея, што хворы напісаў тастамент, у якім частку капіталу ахвяраваў нацыянал-дэмакратам. На гэты конт ходзіць шмат чутак, аднак адназначнай інфармацыі няма.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць