Германія. Якое імя мае права насіць сапраўдны нацыст?

У мінулы уік-энд у Берліне адбыліся зборы вядучай нямецкай неанацысцкай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (NPD). На выбарах яе старшыні ў чарговы раз перамог Уда Фойгт. Нягледзячы на поспех баланс уплыву розных груповак змяніўся. Не паспеў з’езд закончыцца, як секцыі NPD у Дрэздэне і Шверыне заявілі, што будуць лаяльна-крытычны ставіцца да фюрэра. Менавіта гэтыя арганізацыі падтрымалі альтэрнатыўнага кандыдата Уда Пасторса. Як стала вядома журналістам (зборы праходзілі за зачыненымі дзвярыма), апазіцыя атакуе Фойгта за тое, што ён быццам крадзе грошы з партыйнай касы.

У мінулы уік-энд у Берліне адбыліся зборы вядучай нямецкай неанацысцкай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (NPD). На выбарах яе старшыні ў чарговы раз перамог Уда Фойгт. Нягледзячы на поспех баланс уплыву розных груповак змяніўся. Не паспеў з’езд закончыцца, як секцыі NPD у Дрэздэне і Шверыне заявілі, што будуць лаяльна-крытычны ставіцца да фюрэра. Менавіта гэтыя арганізацыі падтрымалі альтэрнатыўнага кандыдата Уда Пасторса. Як стала вядома журналістам (зборы праходзілі за зачыненымі дзвярыма), апазіцыя атакуе Фойгта за тое, што ён быццам крадзе грошы з партыйнай касы. Партыя не так даўно перажыла сапраўдны фінансавы крызіс. Праціўнікі старшыні таксама патрабавалі звяртаць увагу на сацыяльныя пытанні, а не правозіць палітку правакацый, якая цікава выключна маладым скінхедам. Цікава, што падчас палемікі прыхільнікі Фойгта ўжывалі забойны аргумент, што адзін з лідэраў апазіцыі носіць прозвішча Якоб. Гэта, на думку выступоўцы, кажа пра яўрэйскія карэнні, што недапушчальна для сапраўднага правага радыкала.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць