Германія. Канец адной утопіі

Кіраўніцтва фракцыі партыі “Вольныя выбаршчыкі ў баварскім парламенце выключыла са сваіх шэрагаў старшыню — Габрыэле Паўлі. Навіна цікавая для тых, хто сцвярджае, што з-за крызісу і змены вытворчай парадыгмы (прыход мяккіх тэхналогій) выбаршчыкі адмовяцца ад традыцыйных партый кшталту эсдэкаў або хрысціянскіх дэмакратаў. Менавіта пра такую бліскучую будучыню марылі “Вольныя выбаршчыкі. Схема партыі наступная: людзі фармуюць напярэдадні выбараў платформу без усялякіх ідэйных забабонаў, але якая абяцае нешта канкрэтнае, важнае для камуны.

Кіраўніцтва фракцыі партыі “Вольныя выбаршчыкі ў баварскім парламенце выключыла са сваіх шэрагаў старшыню — Габрыэле Паўлі. Навіна цікавая для тых, хто сцвярджае, што з-за крызісу і змены вытворчай парадыгмы (прыход мяккіх тэхналогій) выбаршчыкі адмовяцца ад традыцыйных партый кшталту эсдэкаў або хрысціянскіх дэмакратаў. Менавіта пра такую бліскучую будучыню марылі “Вольныя выбаршчыкі. Схема партыі наступная: людзі фармуюць напярэдадні выбараў платформу без усялякіх ідэйных забабонаў, але якая абяцае нешта канкрэтнае, важнае для камуны. Напрыклад, пабудаваць у двары дзіцячую пляцоўку. Такога кшталту ініцыятывы існуюць з пачатку 1970-х і ўжо давялі сваю эфектыўнасць. На мясцовых выбарах за іх галасуюць часам да 5 працэнтаў. Аднак сапраўдны фурор “Вольныя выбаршчыкі зрабілі ў мінулым годзе ў Баварыі, дзе іх спіс атрымаў 10 працэнтаў. І яны вырашылі пайсці на еўрапейскія і нацыянальныя выбары, аднак прайгралі. Аказалася, што грамадства цікавяць не толькі дзіцячыя пляцоўкі. На чэрвеньскіх выбарах у парламент ЕС “Вольныя выбаршчыкі атрымалі 1,7 працэнта. Гэта і стала прычынай адстаўкі Габрыэле. Дарэчы, апошняя ўжо заявіла, што на восеньскіх выбарах у Бундэстаг будзе балатавацца самастойна.

Па матэрыялах “Тageszeitung (Германія)

Каментаваць