Германія. Канец спадчыны Шродэра

Партыя нямецкіх сацыял-дэмакратаў (SPD) робіць усё, каб пазбавіцца іміджу, які прыліп да яе ў часы кіравання Герхарда Шродэра. Гэта Шродэр ініцыяваў ліберальныя папраўкі ў сацыяльнае заканадаўства, якія атрымалі назву «Павестка дня 2010». Сёння, у часы крызісу, эсдэкі пра тую павестку намагаюцца не згадваць. Наадварот, разам з прафсаюзамі напярэдадні выбараў у Еўрапарламент SPD распрацавала і прапанавала праграму «За сацыяльную Еўропу». Аўтары выступаюць за рост заробкаў, і нават за абмежаванне рынку.

Партыя нямецкіх сацыял-дэмакратаў (SPD) робіць усё, каб пазбавіцца іміджу, які прыліп да яе ў часы кіравання Герхарда Шродэра. Гэта Шродэр ініцыяваў ліберальныя папраўкі ў сацыяльнае заканадаўства, якія атрымалі назву «Павестка дня 2010». Сёння, у часы крызісу, эсдэкі пра тую павестку намагаюцца не згадваць. Наадварот, разам з прафсаюзамі напярэдадні выбараў у Еўрапарламент SPD распрацавала і прапанавала праграму «За сацыяльную Еўропу». Аўтары выступаюць за рост заробкаў, і нават за абмежаванне рынку. Гледзячы на гэту ідылію, журналісты згадваюць, што толькі два гады таму прафсаюзы называлі сацыял-дэмакратаў «партыяй супраць пенсіянераў», а радыкальная фракцыя прафсаюзнікаў увогуле перабегла ў стан Партыі левых.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць