Германія. Каталікі пасварыліся з Меркель

Частка сябраў кансерватыўных партый Хрысціянска-дэмакратычны саюз (CDU) і Хрысціянскі сацыяльны саюз (CSU) вырашылі стварыць Форум каталіцкіх хрысціян. Галоўнай задачай групы стане барацьба за галасы выбаршчыкаў у рэгіёнах, большасць насельніцтва якіх складаюць каталікі. Канцлер ФРГ Ангела Меркель, старшыня CDU, выступіла з пратэстам супраць падобнай ініцыятывы. На яе думку, гэта будзе спрыяць расколу партыі.

Частка сябраў кансерватыўных партый Хрысціянска-дэмакратычны саюз (CDU) і Хрысціянскі сацыяльны саюз (CSU) вырашылі стварыць Форум каталіцкіх хрысціян. Галоўнай задачай групы стане барацьба за галасы выбаршчыкаў у рэгіёнах, большасць насельніцтва якіх складаюць каталікі. Канцлер ФРГ Ангела Меркель, старшыня CDU, выступіла з пратэстам супраць падобнай ініцыятывы. На яе думку, гэта будзе спрыяць расколу партыі. Яна таксама заявіла, што наяўнасць у Саюзе з 1952 года фракцыі пратэстантаў “Евангелісцкая працоўная група (EAK) не можа быць аргументам на карысць стварэння падобнай каталіцкай структуры. Па яе словах, EAK была створаная з-за складанай гістарычнай сітуацыі. Саюз узнік у каталіцкіх землях і, каб пашырыць уплыў на пратэстанцкім поўначы, яго кіраўніцтва свядома дазволіла стварэнне EAK. У цяперашняй жа сітуацыі патрэбы ствараць каталіцкі аналаг няма. Натуральна, тут жа з’явіліся плёткі пра тое, што Меркель як пратэстантка ў душы радыкальны антыпапіст.

Па матэрыялах “Junge Freiheit (Германія)


 

Каментаваць