Германія. Левыя на ўсялякі выпадак

У самай вялікай зямлі ФРГ Ніжні Рэйн Вестфаліі нарэшце сфармаваны кабінет. У яго склад увайшлі сацыял-дэмакраты (SPD) і Зялёныя. Пры гэтым большасці ў зямельным парламенце новы ўрад не мае. Аднак плануе карыстацца галасамі іншых партый, і перш за ўсё партыі Левых. Такі фармат кааліцыі шмат хто з экспертаў разглядае яе абкатку мадэлі будучага федэральнага ўраду. Справа ў тым, што прысутнасць левых у складзе ўраду выклікала б скандал. Шмат хто на захадзе краіны дасюль лічыць Левых нашчадкамі Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Германіі (афіцыйная партыя ў ГДР).

У самай вялікай зямлі ФРГ Ніжні Рэйн Вестфаліі нарэшце сфармаваны кабінет. У яго склад увайшлі сацыял-дэмакраты (SPD) і Зялёныя. Пры гэтым большасці ў зямельным парламенце новы ўрад не мае. Аднак плануе карыстацца галасамі іншых партый, і перш за ўсё партыі Левых. Такі фармат кааліцыі шмат хто з экспертаў разглядае яе абкатку мадэлі будучага федэральнага ўраду. Справа ў тым, што прысутнасць левых у складзе ўраду выклікала б скандал. Шмат хто на захадзе краіны дасюль лічыць Левых нашчадкамі Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Германіі (афіцыйная партыя ў ГДР). У шэрагах сацыял-дэмакратаў таксама не забыліся, што Левыя паўсталі як саюз былых камуністаў і часткі SPD. А вось падобны фармат — Левыя не атрымліваюць партфелі міністраў, аднак неафіцыйна за нейкія прэферэнцыі падтрымліваюць урад, — быццам задавальняе ўсіх. Праўда, урад меншасці застаецца ўрадам меншасці. Дастаткова любога капрызу з боку Левых, каб пачаўся ўрадавы крызіс з усімі адпаведнымі наступствамі.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць