Германія. Меркель адсвяткуе паразу немцаў у першай сусветнай вайне

Цікавую рэакцыю ў Германіі выклікала інфармацыя пра намер Ангелы Меркель — канцлера Германіі, узяць удзел у прызначаных на 11-е лістапада святочных мерапрыемствах у Парыжы. Французы будуць святкаваць перамогу над Германіяй у першай сусветнай вайне. Плануецца, што Меркель і прэзідэнт Сарказі выступяць на могілках французскіх жаўнераў, забітых у той вайне, і прымуць вайсковы парад. Гэта навіна з шэрагу сенсацый. Яшчэ ніколі лідэр Германіі, нават у час росквіту французска-нямецкіх адносін, не браў удзел ва ўрачыстасцях 11-га лістапада ў Парыжы.

Цікавую рэакцыю ў Германіі выклікала інфармацыя пра намер Ангелы Меркель — канцлера Германіі, узяць удзел у прызначаных на 11-е лістапада святочных мерапрыемствах у Парыжы. Французы будуць святкаваць перамогу над Германіяй у першай сусветнай вайне. Плануецца, што Меркель і прэзідэнт Сарказі выступяць на могілках французскіх жаўнераў, забітых у той вайне, і прымуць вайсковы парад. Гэта навіна з шэрагу сенсацый. Яшчэ ніколі лідэр Германіі, нават у час росквіту французска-нямецкіх адносін, не браў удзел ва ўрачыстасцях 11-га лістапада ў Парыжы. Усе папярэднія канцлеры ўпарта адмаўляліся ехаць у Парыж, паколькі параза ў першай сусветнай вайне была вялікай нацыянальнай траўмай для нямецкага народу. Хіба што ў 1988-м Франсуа Мітэран і Гельмут Коль паціснулі рукі ў Вердэне — месцы самых крывавых баёў першай сусветнай вайны. Кансерватыўная прэса атакуе Меркель, заклікаючы яе адмовіцца ад ваяжу. Пры гэтым ужываюцца цікавыя аргументы. На думку кансерватараў, рэжым, які панаваў у Францыі падчас першай сусветнай, шмат у чым нагадваў Германію часоў Гітлера. На той час у Францыі была забароненая апазіцыйная прэса, паліцыя без суду і следства забіла шмат злачынцаў. Увогуле, канцэпцыя татальнай вайны — мабілізацыя ўсёй нацыі для інтарэсаў фронту, якая мела месца ў Германіі ў 40-я, — была прыдумана і ўпершыню практыкавалася ў Францыі ў 1917–1918 гадоў.


Па матэрыялах FAZ (Германія)
 

Каментаваць