Германія. Меркель ужыла ненарматыўную лексіку

«Гэта г…но». Менавіта такое не вельмі карэктнае слова на публіцы ўжыла канцлер Германіі Ангела Меркель. Нервовы зрыў меў месца на пасяджэнні прэзідыуму Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (CDU). Сярод іншага разглядалі прапанову Партыі свабодных дэмакратаў — партнёра CDU па ўрадавай кааліцыі. Лібералы патрабуюць узняць бюджэтныя расходы на будаўніцтва на 10 працэнтаў. Дамінуе думка, што Меркель дазволіла сабе падобны выраз з-за таго, што ў апошнія часы праблем у яе хапае.

«Гэта г…но». Менавіта такое не вельмі карэктнае слова на публіцы ўжыла канцлер Германіі Ангела Меркель. Нервовы зрыў меў месца на пасяджэнні прэзідыуму Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (CDU). Сярод іншага разглядалі прапанову Партыі свабодных дэмакратаў — партнёра CDU па ўрадавай кааліцыі. Лібералы патрабуюць узняць бюджэтныя расходы на будаўніцтва на 10 працэнтаў. Дамінуе думка, што Меркель дазволіла сабе падобны выраз з-за таго, што ў апошнія часы праблем у яе хапае. Лідэр партыі Хрысціянскі сацыяльны саюз (яшчэ адзін партнёр) CDU, выступіў за тое, каб больш не дасылаць нямецкіх салдат у Афганістан. У фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў у бундэстагу нешта падобнае на бунт. Некаторыя з іх не прагаласавалі за апошні праект ураду. Саму Меркель могуць прыцягнуць на допыт па справе г. зв. бамбардзіровак у Афганістане 4 верасня. У той дзень нямецкія ВПС выпадкова забілі 142 мірных жыхароў. Паля такога шэрагу няўдач нічога дзіўнага, што ў палітыка «прарвала».

Па матэрыялах «Bild» (Германія)

Каментаваць