Германія. Нацысты і футбол

Кіраўніцтва клуба “Энергія з гораду Котбус вырашыла адмяніць сустрэчу з клубам “Германія (Сторкаў). Сторкаў — гэта глухая правінцыя ў зямлі Брандэнбург. Улады горада вырашылі падараваць людзям футбольнае свята — запрасіць клуб з другога эшалона нямецкага футбола. Матч павінен быў адбыцца пад лозунгам “З энергіяй да талерантнасці. Тэма талерантнасці вельмі важная для рэгіёну, паколькі ў Брандэнбургу моцныя пазіцыі маюць правыя радыкалы з Партыі нацыянал-дэмакратаў (NPD).

Кіраўніцтва клуба “Энергія з гораду Котбус вырашыла адмяніць сустрэчу з клубам “Германія (Сторкаў). Сторкаў — гэта глухая правінцыя ў зямлі Брандэнбург. Улады горада вырашылі падараваць людзям футбольнае свята — запрасіць клуб з другога эшалона нямецкага футбола. Матч павінен быў адбыцца пад лозунгам “З энергіяй да талерантнасці. Тэма талерантнасці вельмі важная для рэгіёну, паколькі ў Брандэнбургу моцныя пазіцыі маюць правыя радыкалы з Партыі нацыянал-дэмакратаў (NPD). Яны выступілі супраць падобнай сустрэчы і заявілі пра намер правесці напярэдадні матчу дэманстрацыю супраць “інструменталізацыі футболу. Рэакцыя “Энергіі была вельмі дзіўнай. “Каб захаваць бяспеку нашых гульцоў і фанатаў, мы адмаўляемся ад удзелу ў матчы з “Германіяй, — сказаў прадстаўнік кіраўніцтва клубу. А вось кіраўніцтва “Германіі наадварот заявіла, што трэба не баяцца ультраправых, а наадварот мужна дэманстраваць грамадзянскую пазіцыю. Тым больш, мясцовая паліцыя гарантавала, што не дапусціць у дзень матчу ніякіх вылазак нацы. Цяпер уся палітычная эліта Германіі давіць на кіраўніцтва “Энергіі, каб яны ўсё ж паехалі ў Сторкаў. Апошнія ўпарта адмаўляюцца.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць