Германія. Нацысты таксама паважаюць 1 красавіка

Вядучае праварадыкальнае выданне Германіі “Junge Freiheit далучылася да сусветнага Дня дурняў і высмеяла несправядлівыя, на думку выдаўцоў, абвінавачанні на адрас Германіі за развязанне другой сусветнай вайны. 1 красавіка газета выйшла з сенсацыйная заявай: Рымская курыя збіраецца патрабаваць ад Берліну кампенсацыі за пагром, арганізаваны нямецкімі ландкнехтамі ў 1527 годзе. У маі таго года германскі імператар Карл V сапраўды захапіў Рым. Палова жыхароў гораду была забітая.

Вядучае праварадыкальнае выданне Германіі “Junge Freiheit далучылася да сусветнага Дня дурняў і высмеяла несправядлівыя, на думку выдаўцоў, абвінавачанні на адрас Германіі за развязанне другой сусветнай вайны. 1 красавіка газета выйшла з сенсацыйная заявай: Рымская курыя збіраецца патрабаваць ад Берліну кампенсацыі за пагром, арганізаваны нямецкімі ландкнехтамі ў 1527 годзе. У маі таго года германскі імператар Карл V сапраўды захапіў Рым. Палова жыхароў гораду была забітая. Цяпер, як піша газета, праз амаль 480 гадоў Папа Рымскі Бенедыкт XVI быццам збіраецца звяртацца ў міжнародны суд і патрабаваць ад Ангелы Меркель кампенсаваць наступствы той трагедыі. Аўтар артыкулу сцвярджае, што патрабаванне Касцёлу знайшло поўную падтрымку сярод нямецкіх левых. Прынамсі Партыя зялёных выступіла за выплату рэпарацый Рыму, паколькі “Германія нясе адказнасць за канец эпохі адраджэння. Застаецца дадаць, што кумір журналістаў “Junge Freiheit Адольф Гітлер жартаў не цярпеў. У яго час былі зачыненыя ўсе сатырычныя выданні,а такія славутыя нямецкія сатырыкі, як Курт Тухольскі, былі вымушаны эміграваць.

Па матэрыялах “Junge Freiheit (Германія)
 

Каментаваць