Германія. Неанацысты патрабуюць аднаўлення восі Масква — Берлін

Самая ўплывовая партыя нямецкіх правых радыкалаў “Нацыянал-дэмакраты (NPD) не на жарт занепакоілася станам так званых расійскіх немцаў — эмігрантаў нямецкага паходжання з былога СССР, і хоча дапамагаць ім. Дапамога будзе заключацца ў пікеце супраць фальсіфікацыі гісторыі, які прызначаны на 18 красавіка ў Дзюсельдорфе. Фальсіфікацыяй неанацысты называюць публікацыю кнігі, прысвечанай гісторыі расійскіх немцаў у часы другой сусветнай вайны. Аўтар даследавання сцвярджае, што савецкія грамадзяне нямецкага паходжання прымалі актыўны ўдзел у забойствах мірнага насельніцтва.

Самая ўплывовая партыя нямецкіх правых радыкалаў “Нацыянал-дэмакраты (NPD) не на жарт занепакоілася станам так званых расійскіх немцаў — эмігрантаў нямецкага паходжання з былога СССР, і хоча дапамагаць ім. Дапамога будзе заключацца ў пікеце супраць фальсіфікацыі гісторыі, які прызначаны на 18 красавіка ў Дзюсельдорфе. Фальсіфікацыяй неанацысты называюць публікацыю кнігі, прысвечанай гісторыі расійскіх немцаў у часы другой сусветнай вайны. Аўтар даследавання сцвярджае, што савецкія грамадзяне нямецкага паходжання прымалі актыўны ўдзел у забойствах мірнага насельніцтва. Сярод ініцыятараў акцыі супраць трактоўкі гісторыі ёсць і расійскія немцы, якія пасля эміграцыі сталі сябрамі NPD. Апошнія не хаваюць, што хацелі б ператварыць усю рускамоўную грамаду Германіі ў сталую электаральную базу нацыстаў. Больш таго, на думку фюрэраў нацыянал-дэмакратаў, дапамога эмігрантам у перспектыве паспрыяе адбудаванню геапалітычнай восі Масква — Берлін, якая будзе здольная супрацьстаяць ЗША.


Па матэрыялах “Jungle World (Германія)
 

Каментаваць