Германія. Невядомы страйк гастарбайтэраў у ГДР

У архівах усходніх нямецкіх спецслужб знойдзеныя цікавыя і раней не вядомыя матэрыялы пра забастоўку алжырцаў, якія працавалі ў ГДР у якасці гастарбайтэраў. Гэта падзея, пра якую было забаронена пісаць у прэсе, здарылася ў 1975 годзе. Тады 600 алжырцаў на васьмі будоўлях адмовіліся працаваць, патрабуючы большага заробку і ліквідацыі інстытуту куратараў. Адпаведна законам ГДР, да кожнага іншаземца, які стала жыў у краіне, быў прыстаўлены асабісты куратар, што адказваў за яго паводзіны перад адпаведнымі органамі. У выніку акцыі большасць патрабаванняў улады ГДР выканалі.

У архівах усходніх нямецкіх спецслужб знойдзеныя цікавыя і раней не вядомыя матэрыялы пра забастоўку алжырцаў, якія працавалі ў ГДР у якасці гастарбайтэраў. Гэта падзея, пра якую было забаронена пісаць у прэсе, здарылася ў 1975 годзе. Тады 600 алжырцаў на васьмі будоўлях адмовіліся працаваць, патрабуючы большага заробку і ліквідацыі інстытуту куратараў. Адпаведна законам ГДР, да кожнага іншаземца, які стала жыў у краіне, быў прыстаўлены асабісты куратар, што адказваў за яго паводзіны перад адпаведнымі органамі. У выніку акцыі большасць патрабаванняў улады ГДР выканалі. Публікацыя матэрыялаў пра даўні страйк сталася нагодай узгадаць стан гастарбайтэраў ва ўмовах нямецкага сацыялізму. У ГДР кожны трэці, хто працаваў фізічна, быў гастарбайтэрам — галоўны чынам тое былі венгры, палякі, алжырцы, в’етнамцы і выхадцы з Мазамбіку. Самы цікавым пунктам кантракту была адмова ад кантактаў з немцамі. Гастарбайтэраў сялілі ў закрытыя інтэрнаты. У Штазі нават была памятка, што рабіць, каб не дапусціць шлюбу гастарбайтэра і немкі. За ўсю гісторыю ГДР было заключана не больш за 250 падобных шлюбаў. Аднак нягледзячы на цяжкія ўмовы, абсалютная большасць прадстаўнікоў трэцяга свету жадала застацца ў ГДР. Ёсць сведчанні пра спробу даць хабар памерам у 9 тысяч нямецкіх марак за працяг візы. Шмат хто пасля заканчэння візы пераходзіў на нелегальнае становішча. Так стварылася сапраўднае падполле. Гэтаму садзейнічала таксама тое, што маркі ГДР на радзіме гастарбайтэраў ніякай каштоўнасці не мелі. Даводзілася набываць долары ў інтурыстаў. Акрамя таго, каб мець дадатковыя грошы, тыя ж в’етнамцы стварылі сетку падпольных цэхаў, на якіх шылі дэфіцытныя джынсы. Эксперты мяркуюць, што позна ці рана Штазі арганізавала б нейкую маштабную зачыстку краіны ад іншаземных нелегалаў. Усе планы сарвала рэвалюцыя 1989 года.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць