Германія. Паліцыя супраць рэпера

Напярэдадні выбараў у парламент Гамбургу выбухнуў скандал. Яго галоўны герой Дэвід Шутц, якога большасць бюргераў, асабліва моладзь, хутчэй ведае пад мянушкаю Holger Burner. Такі псеўданім Дэвід абраў для выступу на мясцовай рэп-сцэне. Спявае ён някепска. Інакш бы на яго не паклалі вока мясцовыя палітыкі, якія думаць, як прыцягнуць да сябе галасы моладзі. Найбольш творчасць Шутца спадабалася партыі Левых. Музыка ў сваіх песнях крытыкуе капіталізм, буржуяў, несправядлівасць і г.д. Шутц пагадзіўся пайсці на выбары, аднак тут у справу ўмяшалася паліцыя.

Напярэдадні выбараў у парламент Гамбургу выбухнуў скандал. Яго галоўны герой Дэвід Шутц, якога большасць бюргераў, асабліва моладзь, хутчэй ведае пад мянушкаю Holger Burner. Такі псеўданім Дэвід абраў для выступу на мясцовай рэп-сцэне. Спявае ён някепска. Інакш бы на яго не паклалі вока мясцовыя палітыкі, якія думаць, як прыцягнуць да сябе галасы моладзі. Найбольш творчасць Шутца спадабалася партыі Левых. Музыка ў сваіх песнях крытыкуе капіталізм, буржуяў, несправядлівасць і г.д. Шутц пагадзіўся пайсці на выбары, аднак тут у справу ўмяшалася паліцыя. Паліцэйскія кажуць, што змест песняў рэпера напоўнены заклікамі да антысацыяльных учынкаў, у прыватнасці да забойстваў паліцэйскіх. Таму яны просяць партыю Левых адмовіцца ад ідэі даць Шутцу месца ў выбарчым спісе. Заклік падтрымалі кансерватыўныя партыі і нават некаторыя левыя: яны баяцца, што выбаршчык будзе ўспрымаць Левых як партыю хуліганаў. Зараз Левыя шукаюць выйсце з сітуацыі. Увогуле, справа Шутца — гэта фрагмент больш комплекснай праблемы левых. У адрозненні ад Усходу, дзе ў левых з часоў краху ГДР моцны электарат, на Захадзе даводзіцца адбудоўваць структуры з нуля. У выніку ў выбарчыя спісы Левых часам трапляе абы-хто. Так раней ад Левых балатаваўся старшыня нямецкай Кампартыі, які не лічыць дэмакратыю ідэальнай сістэмай.

Па матэрыялах «Welt» (Германія)

Каментаваць