Германія. Палітыка на жаночых купальніках

Нямецкія правыя знайшлі новы плацдарм для атакі на мусульманскую меншасць у краіне. Падставай стала рашэнне аднаго з раённых саветаў Дортмунда дазволіць школьніцам плаваць у мусульманскім плавальным касцюме — так званым Burkini. Вырабляецца такі касцюм з лайкры і адпавядае ўсім патрабаванням шарыяту, паколькі па сваім кроі Burkinі закрывае ўсё цела жанчыны за выключэннем ступняў, далоняў і твару. Між тым, на гэты час Burkini быў забаронены для дзяўчынак па ўсёй Германіі з-за таго, што ўяўляе пагрозу гігіене, паколькі шмат хто носіць пад Burkini ніжнюю бялізну.

Нямецкія правыя знайшлі новы плацдарм для атакі на мусульманскую меншасць у краіне. Падставай стала рашэнне аднаго з раённых саветаў Дортмунда дазволіць школьніцам плаваць у мусульманскім плавальным касцюме — так званым Burkini. Вырабляецца такі касцюм з лайкры і адпавядае ўсім патрабаванням шарыяту, паколькі па сваім кроі Burkinі закрывае ўсё цела жанчыны за выключэннем ступняў, далоняў і твару. Між тым, на гэты час Burkini быў забаронены для дзяўчынак па ўсёй Германіі з-за таго, што ўяўляе пагрозу гігіене, паколькі шмат хто носіць пад Burkini ніжнюю бялізну. З улікам гэтых нюансаў правая газета “Junge Freiheit прагназуе хуткі рост сярод школьнікаў Дортмунду хваробаў, выкліканых парушэннем правіл гігіены іх мусульманскімі аднакласніцамі. Парадокс сітуацыі ў тым, што Burkini ў ісламскіх краінах лічыцца адзеннем праеўрапейскай буржуазіі. Мясцовыя клерыкалы называюць фасон вычварэннем і лічаць, што веруючая жанчына павінна купацца або ў паранджы, або без нічога.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць